https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


МТЗ плануе паставіць у Пакістан каля 4,5 тыс. трактароў у 2022 годзе


Мінскі трактарны завод плануе паставіць у Пакістан не менш як 4,5 тыс. трактароў у 2022 годзе. Аб гэтым стала вядома па выніках рабочага візіту ў гэту краіну генеральнага дырэктара ААТ "МТЗ" Віталя Воўка, паведамілі ў прэс-службе прадпрыемства.
Па выніках перагавораў у Карачы дзеючы афіцыйны дылер МТЗ – кампанія Shanzad Trade Link прыняла на сябе абавязацельствы развіваць продажы трактарнай тэхнікі BELARUS і запасных частак да яе. У наступным годзе плануецца прадаць не менш як 3 тыс. трактароў.

У прэс-службе адзначылі, што ў бягучым годзе Shanzad Trade Link арганізавала продажы трактароў МТЗ серыі 800, а таксама пачала пастаўку новай мадыфікацыі трактароў серыі 500 з сілавым рэгулятарам. "Гэта дасць магчымасць развіць рэгіянальныя продажы і ўвайсці ў новыя сегменты рынку", - падкрэслілі на прадпрыемстве.

Акрамя таго, у Лахоры Віталь Воўк сустрэўся яшчэ з адным партнёрам у Пакістане - кампаніяй Fecto Belarus Tractors (Private) Limited, з якой таксама падпісаны камерцыйны кантракт на пастаўку трактароў BELARUS на больш як 1,5 тыс. адзінак.

Мінскі трактарны завод - адзін з буйнейшых вытворцаў сельскагаспадарчай тэхнікі ў свеце. МТЗ вядзе актыўную дзейнасць на рынках больш як 60 дзяржаў і мае зборачныя вытворчасці ў розных кутках планеты.

14 снежня 2021, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:14.12.2021
Тематика:ЕАЭС, Экономика
Просмотров:279
 
Ключевые слова:
МТЗ Трактор Пакистан
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме