За лістапад 2021 года золатавалютныя рэзервы знізіліся на $80,7 млн. (на 0,9 працэнта) пасля росту ў кастрычніку на $89,8 млн. (на 1,1 працэнта).
«Зніжэнне ўзроўню міжнародных рэзервовых актываў па выніках лістапада ў асноўным абумоўлена планавым пагашэннем урадам знешніх і ўнутраных абавязацельстваў у замежнай валюце на суму каля $275 млн. Падтрыманню ўзроўню золатавалютных рэзерваў у лістападзе садзейнічала паступленне замежнай валюты ў бюджэт, у тым ліку ад спагнання экспартных пошлін, а таксама павелічэнне кошту манетарнага золата», — адзначылі ў Нацбанку.
Згодна з Асноўнымі напрамкамі грашова-крэдытнай палітыкі на 2021 год аб’ём міжнародных рэзервовых актываў на 1 студзеня 2022 года павінен скласці не менш як $6 млрд.
Звязда, 7 снежня 2021