Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу на тое, што Беларусь апынулася ў цэнтры глабальнага процістаяння, якое цяпер разгарнулася паміж Захадам і Расіяй. У гэтай барацьбе бакі не дзейнічаюць ізалявана - ёсць каналы, па якіх яны могуць весці перагаворы.
"Вы не думайце, што вось мы ваюем, ваюем і няма ніякіх кантактаў, мы не бачым, яны нам не гавораць нічога, мы не адказваем. У нас ёсць каналы, па якіх мы размаўляем", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.
"Вы не думайце, што вось мы ваюем, ваюем і няма ніякіх кантактаў, мы не бачым, яны нам не гавораць нічога, мы не адказваем. У нас ёсць каналы, па якіх мы размаўляем", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.
Прэзідэнт падкрэсліў, што калектыўны Захад перайшоў ужо ад прэтэнзій да больш жорсткіх патрабаванняў і ўльтыматумаў.
"Ад нас патрабуюць, каб Беларусь стала такой, як Украіна. Цытую: "дэмакратычнай, перспектыўнай, развітой" дзяржавай, як Украіна. На што выразна два дні таму ім было адказана: мы ніколі не станем Украінай. Таму што мы - беларусы, у нас уласнае бачанне нашых перспектыў", - заявіў беларускі лідар.
"Ад нас патрабуюць, каб Беларусь стала такой, як Украіна. Цытую: "дэмакратычнай, перспектыўнай, развітой" дзяржавай, як Украіна. На што выразна два дні таму ім было адказана: мы ніколі не станем Украінай. Таму што мы - беларусы, у нас уласнае бачанне нашых перспектыў", - заявіў беларускі лідар.
Ён выказаў цвёрдае перакананне, што ні сярод удзельнікаў нарады, дзе сабралася ўсё кіраўніцтва краіны, ні сярод простых грамадзян, якія жадаюць нармальнага жыцця для сябе і сваіх дзяцей, не знойдзе таго, хто пажадае, каб Беларусь стала другой Украінай.
"Яны хацелі ў мінулым годзе прасцей гэта вырашыць - зрэзаць гэты балкон да Смаленска, - пракаментаваў Прэзідэнт неажыццёўленую спробу калектыўнага Захаду дэстабілізаваць Беларусь у 2020 годзе. - Іх чаканні пасля распаду Савецкага Саюза Уладзімір Паўлавіч (Андрэйчанка - старшыня Палаты прадстаўнікоў.) гэта добра памятае, мы былі ў парламенце дэпутатамі), іх мара здзейснілася б у жніўні мінулага года. Стварылі б гэты санітарны кардон. Але гэта была б ужо не нейкая санітарная зона, а быў бы блок, межы якога праходзілі б пад Смаленскам. Не атрымалася".
"Тое, што я сказаў па Украіне, гэта было даслоўна сказана. Дзе-нідзе завуалявана. Яны намякаюць: "Ну, пытанне не ва ўладзе..." Ва ўладзе пытанне! Зусім нядаўна заявілі: "Уладу ў Беларусі трэба памяняць. Пачынаць трэба з Прэзідэнта", - расказаў кіраўнік дзяржавы. - У нас ёсць механізм. Выбары і гэтак далей. Датэрміновыя выбары, калі хто-небудзь хоча, - калі ласка, у нас таксама ёсць механізм. Няхай прапануюць. Таму я не нагнятаю абстаноўку!"
Вяртаючыся да тэмы ўльтыматуму, Аляксандр Лукашэнка звярнуўся да прэм`ер-міністра Рамана Галоўчанкі: "Раман Аляксандравіч, вы былы дыпламат, вы гэта ўсё церпіце, не ўносіце прапаноў. Тыя, хто прынеслі ўльтыматум, - за межы краіны. Не гледзячы, чыю краіну яны прадстаўляюць. Што мы з імі целяпаемся? Яны ж працуюць на шкоду".
"Праўда, мы ўжо заўважылі, вось суткі прайшлі (гэтыя вось санкцыі ўводзіць збіраліся), ужо некаторыя пасольствы пакуюць чамаданы, заяўляючы аб тым, што Прэзідэнт прыме рашэнне, іх заўтра выкінуць. Павінен іх супакоіць: мы ні ў кога чамаданы і тое, што ў чамаданах, адбіраць не збіраемся. Мы нікога не будзем выкідваць. Мы будзем рабіць гэта цывілізавана, у адпаведнасці з нормамі міжнароднага права. Таму вы мяне пачуйце, тыя, хто чамаданы пакуюць: супакойцеся, пакладзіце свае чамаданы назад. Калі мы вам аб`явім аб тым, што вы персонамі нон грата аб`яўляецеся, у вас будзе час для таго, каб узяць гэтыя чамаданы і паехаць. Хоць гэта ваша права", - рэзюмаваў беларускі лідар.
3 снежня 2021, Мінск
БЕЛТА
3 снежня 2021, Мінск
БЕЛТА