«Калі я бачу, што яны знікнуць, то я буду катэгарычна супраць такой прыватызацыі», — абазначыў сваю пазіцыю кіраўнік дзяржавы.
Прэзідэнт растлумачыў свае падыходы на прыкладзе работы беларускага МАЗа і расійскага КАМАЗа.
«Я ж не быў супраць таго, каб было аб’яднанне гэтых прадпрыемстваў. Але я быў катэгарычна супраць, каб наш МАЗ, які робіць добрыя машыны, якасныя, стаў дапаможным цэхам КАМАЗа. Вось я супраць чаго быў», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Ён расказаў, што прапаноўваў на першым этапе не закранаць пытанні ўласнасці, а стварыць сумеснае прадпрыемства.
«Пытанне ў мадэрнізацыі, удасканаленні вытворчасці і рынку збыту. Створым СП, адпрацуем рынкі збыту, паглядзім на мадэрнізацыю. Расія багацей, пракрэдытуе недзе МАЗ, каб мы ўдасканаліліся і па якіх-небудзь напрамках падцягнуліся, — адзначыў Прэзідэнт. — Недзе вы будзеце падцягвацца да МАЗа па асобных вузлах, агрэгатах, а дзесьці мы будзем падцягвацца да КАМАЗа. А мадэрнізавацца трэба. І ў вас, што нас прыцягвае, крэдытных магчымасцяў больш. Падтрымаць гэта аб’яднанне, сумеснае прадпрыемства. Мы, адпрацаваўшы 3-5 гадоў, убачым, як мы будзем. Галоўнае — гэта рынкі, каб не было перашкод для МАЗа на расійскім рынку, для КАМАЗа — на беларускім рынку. І за межамі нашага беларуска-расійскага аб’яднання — у В’етнаме, у Кітаі і гэтак далей — будзем з адзіных пазіцый».

Толькі пасля гэтага Аляксандр Лукашэнка прапанаваў перайсці ўжо непасрэдна да пытанняў уласнасці.
«Калі ўбачым, што гэта дало эфект, тады будзем рэзаць уласнасць, дзяліць і прыватызаваць. Ну што тут неразумнага? Ведаеце, і тады Дзмітрый Мядзведзеў і Пуцін з гэтым пагадзіліся, але не пагадзіліся вашыя кіраўнікі ніжэй. Не, вось прыватызаваць 30%, 20 %, ну і пайшло, і паехала, як гэта бывае ў нас. Стоп, у нас так не прынята», — сказаў кіраўнік дзяржавы.

Звязда, 2 снежня 2021