Прадстаўнікі прадпрыемства азнаёмілі гасцей стэнда з мадэльным шэрагам тэхнікі МАЗ, якая выпускаецца, тэхнічнымі характарыстыкамі грузавых аўтамабіляў і аўтобусаў, а таксама фінансавымі інструментамі іх рэалізацыі на рынку краін Азіі. У ходзе выставачнага мерапрыемства кіраўнікі камерцыйных службаў Мінскага аўтамабільнага завода правялі перагаворы па пытаннях развіцця супрацоўніцтва з кампаніямі гэтага рэгіёну і пашырэння паставак аўтатэхнікі.
Выстава ITIF Asia уяўляе сабой міжнародную платформу, дзе экспаненты могуць заявіць аб поўным спектры прадукцыі або паслуг у сферы металаапрацоўкі, машынабудавання, электраэнергетыкі, аўтатранспарту і лагістыкі, вытворчасці станкоў і абсталявання.
Звязда, 18 лістапада 2021