"Мы падрабязна абмеркавалі пытанне тых санкцыйных аспектаў, якія ёсць адносна краін СНД з боку калектыўнага Захаду, - сказаў Ігар Петрышэнка. - Вызначылі, што сапраўды ёсць (нягледзячы на тое, што тавараабарот у рамках Садружнасці вырас па выніках бягучага перыяду больш як на 25 працэнтаў) мультыплікатыўны эфект ад санкцыйных неабгрунтаваных мер, якія прымае калектыўны Захад, ён сапраўды ў пэўнай меры прытармажвае тыя аспекты, што звязаны ў тым ліку і са знешнім гандлем краін Садружнасці".
Віцэ-прэм`ер адзначыў, што на пасяджэнні тэма санкцыйнага націску з боку Захаду была актуалізавана беларускім бокам. "Мы заклікалі нашых партнёраў па Садружнасці яшчэ актыўней рэалізоўваць тыя меры, аб якіх мы дамаўляліся, здымаючы і зніжаючы магчымыя бар`еры на шляху перамяшчэння тавараў", - падкрэсліў ён.
Адказваючы на пытанне, ці рыхтуецца нейкі калектыўны адказ з боку СНД на заходнія санкцыі, Ігар Петрышэнка заявіў: "Пакуль мы ў стадыі актывізацыі нашага ўзаемадзеяння, проціпастаўлення гэтаму санкцыйнаму націску нашага інтэграцыйнага парадку дня. Можа, на наступных этапах мы падыдзем да таго, што нам неабходна будзе больш зладжана і эфектыўна рэагаваць у тым ліку і на гэтыя выклікі".
24 верасня 2021, Масква
Эдуард Півавар - БЕЛТА