Віктар Хрэнін канстатаваў, што супраць Беларусі выкарыстоўваецца інструментарый гібрыднай вайны.
"Галоўны ўдар прыпадае на эканоміку і ўсё, што прыносіць грошы, - сказаў ён. - Бітва ідзе за кантроль над фінансавымі патокамі. Эканамічныя санкцыі, пратэкцыянісцкія меры, нядобрасумленная канкурэнцыя - не грэбуюць нічым. Напрыклад, нядаўні выпадак з самалётам ірландскай кампаніі Ryanair: яго выкарыстоўвалі для зніжэння транзітнага патэнцыялу Беларусі, знішчэння беларускага авіяперавозчыка і сістэмы паветранай навігацыі".

Міністр адзначыў, што размешчаныя ў краінах Еўропы войскі ЗША дазваляюць сцвярджаць аб акупацыі гэтых дзяржаў.
"Зыходзячы з логікі акупацыі еўрапейскіх дзяржаў Амерыкай, становіцца зразумелай іх рэакцыя на суверэнныя дзеянні Рэспублікі Беларусь, - заявіў ён. - Верагодна, не дае спакою ўшчэмленая нацыянальная гордасць краін Еўропы, якія не маюць ва ўмовах фактычнай акупацыі такога права на суверэнітэт. Таму з`яўляецца жаданне зрабіць невялікую Беларусь краінай-ізгоем і знішчыць яе".

У форуме ўдзельнічаюць міністры абароны, начальнікі генеральных штабоў, дэлегацыі ваенных ведамстваў са 109 дзяржаў, а таксама прадстаўнікі міжнародных арганізацый: СНД, АДКБ, ААН, АБСЕ, Міжнароднага камітэта Чырвонага Крыжа, Лігі арабскіх дзяржаў. Абмяркоўваюцца праблемы глабальнай і рэгіянальнай стабільнасці, розныя аспекты бяспекі ў Еўропе, Азіі, Афрыцы, на Блізкім Усходзе і ў Лацінскай Амерыцы.
23 чэрвеня 2021, Масква
Эдуард Півавар - БЕЛТА