https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Завод па вытворчасці кардону ў Добрушы ўведзены ў эксплуатацыю


Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе "Беллеспаперапрама".
Новы завод па вытворчасці мелаваных і немелаваных відаў шматслойнага кардону на Добрушскай папяровай фабрыцы "Герой працы" ўведзены ў эксплуатацыю, там ужо атрыманы першы трохслойны чыстацэлюлозны кардон.

"Учора, 31 мая, адпаведная камісія падпісала акт прыёмкі абсталявання пасля комплекснага апрабавання. Сёння, 1 чэрвеня, ААТ "Кіруючая кампанія холдынга "Беларускія шпалеры", філіялам якога з`яўляецца добрушская фабрыка, падпісала загад аб уводзе аб`екта ў эксплуатацыю. Цяпер праводзіцца стабілізацыя тэхналагічных рэжымаў і абсталявання з выхадам на якасныя паказчыкі гатовай прадукцыі", - расказалі ў прэс-службе.

Пабудаваны завод будзе выпускаць абсалютна новы прадукт для Беларусі. Мелаваныя і немелаваныя віды шматслойнага кардону запатрабаваны ў вытворцаў упакоўкі. Іх выкарыстоўваюць, напрыклад, для ўпакоўкі лекавых прэпаратаў, касметыкі, цыгарэт, шматлікіх прадуктаў харчавання, а таксама ў паліграфіі. "З`яўленне ўласнай вытворчасці такога кардону ў Беларусі адкрывае новыя магчымасці для развіцця прадпрыемстваў, якія спецыялізуюцца на вытворчасці ўпакоўкі і паліграфічнай прадукцыі. Будуць вырашаны пытанні імпартазамяшчэння, а таксама значна павялічыцца экспартны патэнцыял цэлюлозна-папяровай галіны краіны", - адзначылі ў "Беллеспаперапраме".

Праектныя магутнасці завода складаюць каля 200 тыс. т кардону ў год. Для задавальнення патрэбнасцей унутранага рынку ў Беларусі будзе рэалізоўвацца каля 20 працэнтаў вырабленага кардону, асноўны аб`ём прадукцыі будзе прыносіць экспартную выручку. Сыравінай для вытворчасці кардону будуць цэлюлоза і драўніна асіны і бярозы. На рэалізацыю праекта накіравана каля $350 млн, асноўная частка - крэдытныя рэсурсы. Выхад на поўную праектную магутнасць плануецца ў 2022 годзе.

"Раней цэлюлозна-папяровая прамысловасць Беларусі характарызавалася абмежаванасцю асартыменту выпускаемай прадукцыі, што выраблялася ў асноўным з макулатурнай сыравіны. Асноўнымі прычынамі гэтага былі нізкі тэхнічны ўзровень абсталявання і залежнасць ад імпарту, напрыклад, беленай цэлюлозы. Сёння ж дзякуючы мадэрнізацыі і рэалізацыі інвестыцыйных праектаў гэта галіна з`яўляецца драйверам росту ўсёй дрэваапрацоўкі. За апошнія пяць гадоў прадпрыемствы цэлюлозна-папяровай прамысловасці павялічылі аб`ёмы вытворчасці ў 2,6 раза, экспарт - амаль у 2 разы", - звярнулі ўвагу ў прэс-службе.

Інвестыцыі, накіраваныя на мадэрнізацыю цэлюлозна-папяровых магутнасцей у краіне, прыносяць эфект ужо. У бліжэйшай перспектыве, як прадугледжана дзяржпраграмай "Беларускі лес", гэта галіна прадоўжыць рост. Вытворчасць паперы і кардону ў натуральным выражэнні павялічыцца ў 2,1 раза, цэлюлозы - у 1,7. Экспарт цэлюлозна-папяровай прадукцыі вырасце амаль у 3 разы - да $580 млн (гэта сума амаль роўная цяперашняму аб`ёму экспарту ў цэлым па канцэрне). Больш як у 1,2 раза знізіцца імпарт.

1 чэрвеня 2021, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:01.06.2021
Тематика:Товары из Беларуси, Экономика
Просмотров:260
 
Ключевые слова:
Картон Добруш Модернизация Беллесбумпром
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме