Кіраўнік МЗС растлумачыў, што санкцыйная тэматыка актуальна, паколькі яе актыўна развіваюць "збеглыя беларускія злачынцы, якія знаходзяцца ў некаторых заходніх краінах". І яго ўражваюць у вышэйшай меры цынічныя сцвярджэнні тых, хто заклікае да ўвядзення санкцый, што яны нібыта не паўплываюць на дабрабыт людзей у Беларусі і нібыта гэтых мер патрабуюць самі рабочыя.
"Такія рэчы не могуць і не будуць заставацца без адказу", - запэўніў міністр. Паводле яго слоў, падрыхтаваны адпаведныя меры на выпадак увядзення чарговых санкцый і яны будуць "асіметрычнымі і адэкватнымі сітуацыі, якая складваецца".
Ён адзначыў, што МЗС абмяркоўвае гэтыя пытанні з еўрапейскімі калегамі, даводзіць да іх пазіцыю Беларусі. "На жаль, яна не заўсёды ўспрымаецца. Але перакананы, што рана ці позна разважлівасць, логіка возьмуць верх і нашы партнёры зразумеюць, што стаіць за патрабаваннямі гэтых збеглых злачынцаў аб увядзенні яшчэ большых санкцый супраць свайго народа", - сказаў Уладзімір Макей.
На ўдакладняльнае пытанне, ці прадугледжваюць санкцыі ў адказ нейкія меры адносна бізнесу, міністр сказаў: "Гэта будуць і сіметрычныя і асіметрычныя санкцыі. Яны прадугледжваюць магчымыя меры супраць еўрапейскага бізнесу, які знаходзіцца ў Беларусі. Але многія цяпер стогнуць у інтэрнэце аб тым, што кіраўніцтва Беларусі, прымаючы рашэнне аб мерах у адказ па гэтых санкцыях, нібыта робіць сабе выстрал у нагу і гэтак далей, і да таго падобнае. Але ніхто сабе не будзе рабіць выстрал ні ў нагу, ні ў галаву, ні ў сэрца, ні куды-небудзь яшчэ. Мы дакладна падлічваем усе варыянты і не дапусцім, каб нашы меры ў адказ паўплывалі на эканамічнае развіццё краіны, на дабрабыт простых грамадзян", - падкрэсліў міністр.
7 мая 2021, Мінск
БЕЛТА
БЕЛТА