https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Выстаўка "Белагра-2021" пройдзе 1-5 чэрвеня ў парку "Вялікі камень"


Аб гэтым расказаў намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Аляксей Багданаў у інтэрв`ю праграме "Тыдзень" на тэлеканале СТБ.
Маштабная аграпрамысловая выстаўка "Белагра-2021" пройдзе 1-5 чэрвеня на тэрыторыі Кітайска-беларускага парка "Вялікі камень".

"Традыцыйна гэта выстаўка праходзіць у першы месяц лета, у бягучым годзе мы плануем правесці яе з 1 па 5 чэрвеня. Гэта самая маштабная аграпрамысловая выстаўка на постсавецкай прасторы. Звычайна ў ёй прымаюць удзел больш за 30 краін", - паведаміў намеснік міністра.

Паводле яго інфармацыі, згодна з дзелавой праграмай форуму, плануецца правесці бізнес-форум з дэлегацыяй з Узбекістана.

"Яны таксама плануюць прымаць удзел у выстаўцы. Таджыкістан таксама даў згоду, і Афганістан. Яшчэ мы абмяркоўваем магчымасць правядзення афрыканскага бізнес-форуму, каб прадэманстраваць там нашы магчымасці для прасоўвання беларускай прадукцыі на афрыканскім рынку. Такі форум пройдзе ў рамках выстаўкі ўпершыню", - адзначыў Аляксей Багданаў.

12 красавіка 2021, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:12.04.2021
Тематика:Товары из Беларуси, Экономика
Просмотров:485
 
Ключевые слова:
Великий Камень Выставка Сельское хозяйство
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме