https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Дзяржаўная палітыка дала магчымасць Беларусі ўвайсці ў спіс сусветных лідараў у галіне ўстойлівага развіцця


Гэта канстатаваў нацыянальны каардынатар Беларусі Анатоль Ісачанка падчас беларуска-венгерскіх кансультацый па тэматыцы МУР.
Існуючая дзяржаўная палітыка дала магчымасць Беларусі ўвайсці ў спіс сусветных лідараў у галіне ўстойлівага развіцця.​ Намеснік старшыні Савета Рэспублікі, нацыянальны каардынатар па дасягненні Мэт устойлівага развіцця Анатоль Ісачанка правёў беларуска-венгерскія кансультацыі па тэматыцы МУР з кіраўніцтвам Дзяржаўнага сакратарыята Міністэрства інавацый і тэхналогій Венгрыі і офісам нацыянальнага каардынатара МУР Венгрыі.

Падчас сустрэчы бакі абмеркавалі актуальныя пытанні рэалізацыі Парадку дня ў галіне ўстойлівага развіцця да 2030 года, у тым ліку стан і перспектывы двухбаковага ўзаемадзеяння па лініі МУР, паведамілі ў прэс-службе верхняй палаты парламента.

«Палітыка, якая рэалізуецца ў Беларусі, і абраны нашым народам чвэрць стагоддзя таму курс, накіраваны на пабудову моцнай дзяржавы, у аснове якога знаходзяцца ў першую чаргу інтарэсы чалавека, дазваляюць сёння займаць Рэспубліцы Беларусь 18-е месца ў глабальным рэйтынгу Мэт устойлівага развіцця», — канстатаваў нацыянальны каардынатар Беларусі.

Ён таксама падкрэсліў, што прынятыя на VІ Усебеларускім народным сходзе прыярытэты на наступныя пяць гадоў адпавядаюць глабальнаму Парадку дня да 2030 года, які рэалізуецца, і яшчэ раз падкрэсліваюць прыхільнасць Беларусі да ключавых прынцыпаў устойлівага развіцця.

У сваю чаргу, венгерскі бок акрэсліў пазітыўную практыку Беларусі ў дасягненні МУР на рэгіянальным узроўні. Было таксама адзначана, што ў нашай краіне створана і паспяхова функцыянуе нацыянальная архітэктура кіравання працэсамі ўстойлівага развіцця.

«Мы гатовыя і ў далейшым выбудоўваць дыялог на аднолькавых правах з нашымі замежнымі партнёрамі, але ў аснове гэтай камунікацыі павінна быць павага да беларускага народа, да яго права на самавызначэнне, да нашай гісторыі, традыцый і культуры», — падкрэсліў Анатоль Ісачанка.

Звязда, 4 сакавіка 2021
 
Дата публикации:04.03.2021
Тематика:Новости, Экономика
Просмотров:319
 
Ключевые слова:
Цели устойчивого развития ООН Рейтинг Всебелорусское народное собрание Суверенитет Независимость
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме