"Па выніках рэгулярнага дыялогу заяўляем аб сваёй гатоўнасці ўзаемадзейнічаць з кампаніяй Yara на доўгатэрміновай аснове ў галіне прамысловай бяспекі. ААТ "Беларуськалій" гатова прыняць спецыялістаў кампаніі Yara для маніторынгу вытворчых працэсаў", - адзначаецца ў паведамленні прадпрыемства.
"Беларуськалій" падкрэслівае, што знаходзіцца ў пастаянным кантакце з нарвежскім партнёрам і прадоўжыць у далейшым супрацоўніцтва з кампаніяй Yara ў пытаннях ажыццяўлення бяспекі ўмоў працы, паляпшэння здароўя і павышэння сацыяльнага ўзроўню сваіх работнікаў.
Кіраўніцтва "Беларуськалія" нагадала аб зняцці дысцыплінарных спагнанняў з работнікаў прадпрыемства, звольненыя раней могуць быць прыняты назад у выпадку падачы імі адпаведных заяў.
Акрамя таго, плануецца ўдасканаліць Палажэнне па рабоце грамадскіх інспектараў для павышэння эфектыўнасці грамадскага кантролю за бяспекай вытворчасці.
Нарвежская кампанія Yara - адзін з ключавых пакупнікоў прадукцыі "Беларуськалія".
21 студзеня 2021, Мінск
БЕЛТА
21 студзеня 2021, Мінск
БЕЛТА