https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Механізм міжбюджэтнага трансферту пры разліках за нафту з Расіі на 2021 год не разглядаецца


Пра гэта паведаміў міністр фінансаў Юрый Селіверстаў.
«Па бягучым перыядзе асноўныя рашэнні (па пастаўках нафты.) прыняты, як кампенсаторны фактар ​​нейкі міжбюджэт у дадзеным выпадку мы ў бягучым годзе не разглядаем на будучыню», — сказаў Юрый Селіверстаў.

Паводле яго слоў, на 2021 год кантракты на пастаўку нафты «падпісаныя на падобных, але трохі іншых умовах, гэта значыць там няма гэтага бюджэтнага складніка».

Механізм міжбюджэтнага трансферту кампенсуе Беларусі прэмію расійскім кампаніям-пастаўшчыкам нафты, уключаную ў цану паставак. Такі механізм бакі ўзгаднілі на 2020 год.

Першы намеснік міністра фінансаў Дзмітрый Кійко растлумачыў, што Беларусь атрымае 90% гадавой сумы міжбюджэтнага трансферту ў гэтым годзе, астатнюю частку за снежань — у наступным годзе.

Звязда, 28 снежня 2020
 
Дата публикации:28.12.2020
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:296
 
Ключевые слова:
Беларусь-Россия Нефть
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме