https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Генеральны консул Рэспублікі Беларусь у кітайскім горадзе Гуанчжоу Андрэй Папоў па запрашэнні генеральнага дырэктара кампаніі па развіцці індустрыяльнага парка "Вялікі камень" Янь Гана 8 снежня наведаў горад Шэньчжэнь


Аб гэтым паведамілі ў беларускім генеральным консульстве ў Гуанчжоу.
"Праведзены перагаворы са старшынёй савета дырэктараў China Merchants Shekou Industrial Zone Holdings Co., LTD Сю Юнцзюнем, а таксама памочнікам генеральнага дырэктара China Merchants Group Лі Ядунам. Бакі абмеркавалі перспектыўныя напрамкі развіцця Кітайска-беларускага індустрыяльнага парка "Вялікі камень", агульныя падыходы і далейшыя сумесныя крокі па яго падтрыманні з удзелам China Merchants у правінцыях консульскай акругі генеральнага консульства Беларусі ў Гуанчжоу", - гаворыцца ў паведамленні.

Адбылося таксама наведванне шэньчжэньскай біятэхналагічнай кампаніі GeneMind Biosciences Co., Ltd, якая разглядае магчымасць стаць рэзідэнтам парка "Вялікі камень". Падчас перагавораў з генеральным дырэктарам кампаніі Цынь Янам даведзена інфармацыя аб патэнцыяле парка і арганізацыі высокатэхналагічных вытворчасцей, яго асноўных канкурэнтных перавагах для вядзення бізнесу ў еўраазіяцкім рэгіёне.

10 снежня 2020, Мінск
Аліна Грышкевіч - БЕЛТА
 
Дата публикации:10.12.2020
Тематика:Индустриальный парк в Беларуси, Экономика
Просмотров:452
 
Ключевые слова:
Китай Технологии Инновации
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме