Паводле слоў бізнесмена, увядзенне санкцый адносна "Беларуськалія" па патрабаванні беларускай апазіцыі прынясе карысць Германіі, Расіі, Канадзе і іншым краінам, якія маюць заводы па вытворчасці калійных угнаенняў. Паводле яго слоў, яны павялічаць капіталізацыю сваіх кампаній на дзясяткі мільярдаў еўра.
"Але ці гатова Літва плаціць за поспехі іншых краін? Цана такога поспеху - сотні мільёнаў еўра ўпушчанай выгады штогод, тысячы супрацоўнікаў порта, чыгунак і іншых звязаных кампаній, якія страцілі работу", - гаворыць Ігар Удавіцкі.
На яго думку, у такім выпадку Літва таксама павінна ўзяць на сябе адказнасць за страту сродкаў да існавання дзясяткаў тысяч беларускіх гарнякоў і іх сем`яў, а таксама соцень тысяч беларускіх бюджэтнікаў, якія таксама жывуць на выручку ад экспарту ўгнаенняў.
"Многія з тых, хто разглядае магчымасць увядзення санкцый адносна "Беларуськалія", нават не ўсведамляюць цану прадмета сваіх абмеркаванняў. Упэўнены, што пасля больш дэталёвага вывучэння маштабаў гэтага бізнесу і яго важнасці для Літвы пытанне аб санкцыях перастане быць актуальным", - сказаў Ігар Удавіцкі.
Ён нагадаў, што ўгнаеннні "Беларуськалія" ўжо 20 гадоў экспартуюцца праз Літву ва ўмовах жорсткай канкурэнцыі з іншымі партамі і краінамі.
"Я праціўнік сакцый. За 28 гадоў работы з "Беларуськаліем" бачыў шмат сітуацый, таму сітуацыя з санкцыямі не новая. Раней заўсёды і ва ўсіх выпадках пазіцыя Літвы была адназначнай - санкцыі шкодныя. Так было і ў 2011 годзе, калі Літва, Латвія і Славакія заблакавалі аналагічныя санкцыі", - растлумачыў бізнесмен.
11 снежня 2020, Мінск
БЕЛТА