"У нас быў добры досвед правядзення першай анлайн-выстаўкі Made in Belarus #AgroFood і я ўпэўнены, што, абапіраючыся на гэты вопыт, цяперашняя выстаўка прынясе яшчэ больш істотныя вынікі і стане карыснай і важнай пляцоўкай для бізнесу, які сёння ў ёй удзельнічае. Тут будзе прадстаўлена шырокая лінейка прадукцыі: ад буйнагабарытных машын да высокатэхналагічных навуковых і тэхнічных распрацовак", - адзначыў кіраўнік БелГПП.
Паводле інфармацыі Уладзіміра Улаховіча, у выстаўцы ад беларускага боку ўдзельнічаюць усе асноўныя флагманы машынабудавання. Гэта "Амкадор", БЕЛАЗ, Мінскі аўтамабільны завод. НАН Беларусі прадставіць інавацыйныя распрацоўкі і прагрэсіўныя тэхналогіі, уключаючы беспілотны лятальны апарат і шэраг іншых інавацый. Электробус - абсалютная навінка МАЗа - таксама будзе прадстаўлены на выстаўцы. "Магілёўліфтмаш" прэзентуе цэлую лінейку новай прадукцыі. БЕЛАЗ прадставіць праект "Інтэлектуальны кар`ер". "Нашы партнёры з шэрага краін таксама прадстаўляюць цікавыя інавацыйныя прадукты. Акрамя таго, у рамках форуму сёння пройдзе міжнародны прамысловы анлайн-форум з удзелам экспертаў з сямі дзяржаў", - дадаў старшыня БелГПП.
"Беларусь апошнія 30 гадоў мела індустрыяльны характар эканомікі, доля прамысловасці ў ВУП заўсёды была прыблізна 30 працэнтаў. І, вядома, прамысловасць заўсёды будзе ў цэнтры ўвагі як урада, так і дзелавой супольнасці. Напэўна, таму і з`явілася ідэя правядзення такой выстаўкі. Упэўнены, яна прынясе выдатныя вынікі", - рэзюмаваў Уладзімір Улаховіч.
Міжнародная прамысловая анлайн-выстаўка TeMEx будзе працаваць да 14 студзеня 2021 года пад эгідай Беларускай гандлёва-прамысловай палаты і пры падтрымцы Міністэрства прамысловасці, Нацыянальнай акадэміі навук, галіновых ведамстваў і дыпламатычных прадстаўніцтваў Беларусі за мяжой. Падтрымку выстаўцы таксама аказваюць Міністэрства прамысловасці, навуковыя арганізацыі, гандлёва-прамысловыя палаты і бізнес-саюзы шэрага краін.
Назва выстаўкі расшыфроўваецца як Technology and Machinery Expo, гэта значыць выстаўка тэхналогій і абсталявання. Яе асноўны слоган - "Важна кожнае звяно!" - прызначаны падкрэсліць ідэю ўзаемасувязі нацыянальнай прамысловасці кожнай краіны з глабальнай эканамічнай сістэмай.
У час работы выстаўкі ў анлайн-фармаце будзе праведзены шэраг дзелавых мерапрыемстваў з удзелам прадстаўнікоў дзяржаўных органаў і прадпрыемстваў з розных краін.
14 кастрычніка 2020, Мінск
БЕЛТА
14 кастрычніка 2020, Мінск
БЕЛТА