https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларусь палепшыла свае пазіцыі ў Глабальным інавацыйным індэксе


У Глабальным інавацыйным індэксе 2020 года Беларусь заняла 64-е месца, палепшыўшы свой рэйтынг на 8 пазіцый у параўнанні з 2019 годам і на 22 пазіцыі ў параўнанні з 2018-м. Гэта вынікае з даклада, апублікаванага на сайце Глабальнага інавацыйнага індэкса.
Беларусь прадэманстравала рост па групе паказчыкаў, якія адлюстроўваюць практычныя вынікі прымянення інавацый у вытворчай сферы. Найбольш высокія пазіцыі Беларусь заняла па ўзбуйненых паказчыках "Чалавечы капітал і даследаванні" (37-е месца), "Інфраструктура інавацый" (46-е месца), "Веды і тэхналагічны выхад" (58-е месца).

Даклад Глабальнага інавацыйнага індэкса быў падрыхтаваны Сусветнай арганізацыяй інтэлектуальнай уласнасці сумесна з Карнельскім універсітэтам (ЗША) і школай бізнесу INSEAD. На фоне скарачэння інавацый у традыцыйных сектарах эканомікі ва ўмовах пандэміі COVID-19 у якасці новых галін для эфектыўнага ўкаранення інавацый у дакладзе вызначаны ахова здароўя, інфармацыйныя тэхналогіі і электронны гандаль.

У дакладзе змешчаны рэйтынг інавацыйнай дзейнасці 131 краіны свету па 80 паказчыках, уключаючы па пытаннях развіцця інфраструктуры, умоў для вядзення бізнесу, якасці адукацыі. У першую дзясятку краін увайшлі Швейцарыя, Швецыя, ЗША, Вялікабрытанія, Нідэрланды, Данія, Фінляндыя, Сінгапур, Германія і Паўднёвая Карэя.

3 верасня 2020, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:03.09.2020
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:338
 
Ключевые слова:
Рейтинг Инновации Глобальный инновационный индекс
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме