"Па выніках першага паўгоддзя склалася дадатнае сальда знешняга гандлю таварамі і паслугамі ў памеры $757 млн, што на $488 млн больш, чым у 2019 годзе. Гэта добра для плацежнага балансу і для макраэканамічнай збалансаванасці. Але па-ранейшаму дадатнае сальда выцягваюць паслугі", - сказаў Раман Галоўчанка.
Паводле даных Нацыянальнага банка, экспарт тавараў і паслуг за першыя шэсць месяцаў бягучага года склаў 83,1 працэнта ў параўнанні з аналагічным перыядам 2019 года.
"Такі рэзультат часткова можна растлумачыць пандэміяй, замарожваннем рынкаў, цэлым комплексам знешніх фактараў, якія, несумненна, аказалі ўплыў на стан знешнегандлёвай дзейнасці. Змяніліся цэнавая і таварная кан`юнктура на знешніх рынках, былі праблемы ў нафтаперапрацоўцы і іншых галінах. Тым не менш, шэраг галін практычна не адчуў уплыву эпідэміялагічных абмежаванняў і нават палепшыў свае вынікі ў знешнім гандлі. Экспарт сельгаспрадукцыі і прадуктаў харчавання вырас на 6,4 працэнта, адукацыйных паслуг - на 3,1 працэнта, камп`ютарных і інфармацыйных паслуг - на 21,6 працэнта", - адзначыў прэм`ер-міністр.

Раман Галоўчанка падкрэсліў, што замежныя ўстановы з`яўляюцца асноўнымі апорнымі кропкамі па прасоўванні тавараў і паслуг на знешнія рынкі, і звярнуў увагу на тое, што ім трэба актывізаваць работу. Ён таксама нагадаў аб неабходнасці выйсці на экспартную формулу 30-30-30.
"За першае паўгоддзе доля экспарту ў краіны ЕАЭС склала 50,2 працэнта, у ЕС - 17,1 працэнта, іншыя краіны - 32,7 працэнта. Асноўная прычына прасядання па рынку ЕС - спад экспарту нафтапрадуктаў у Еўропу", - праінфармаваў прэм`ер-міністр.

"Нягледзячы на наяўнасць аб`ектыўных праблем, рэзультаты экспарту маглі быць значна лепшыя. Рынак цяпер паступова ажывае. У нас ёсць перавагі: мы не спынялі вытворчасці, панеслі менш страт, накапілі пэўныя запасы, таму нам ёсць што прапанаваць. Цяпер важна не ўпусціць момант. Інструменты падтрымкі і стымулявання экспарту, у тым ліку на новых рынках, у нас ёсць. Трэба рухацца наперад", - падкрэсліў Раман Галоўчанка.
25 жніўня 2020, Мінск
БЕЛТА
25 жніўня 2020, Мінск
БЕЛТА