https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Частка работнікаў МТЗ абвясціла аб забастоўцы


На Мінскім трактарным заводзе створаны актыў прадпрыемства, які аб’явіў пра пачатак забастоўкі, распавялі ў прэс-службе прадпрыемства.
На сённяшняй сустрэчы з генеральным дырэктарам МТЗ актывісты абвясцілі аб пачатку забастоўкі з 8:00 17 жніўня і заявілі пра свае патрабаванні. Як паведамляюць на прадпрыемстве, юрыдычнай службе даручана аформіць узгодненую пазіцыю.

У 8.40 на прахадной МТЗ сабраліся таксама работнікі Мінскага электратэхнічнага завода імя Казлова з прапановай накіравацца да Мінскага заводу колавых цягачоў, дзе сёння выступаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Частка калектыву трактарабудаўнікоў падтрымала калегаў. Пры гэтым на тэрыторыі МТЗ былі арганізаваны трансляцыі з МЗКЦ.

Кіраўніцтва МТЗ, як запэўнілі ў яго прэс-службе, не стане чыніць перашкод работнікам, якія выказваюць сваю грамадзянскую пазіцыю. Пры гэтым кіраўнік завода заклікаў «не навязваць меркаванні і даць спакойна выйсці на працоўныя месцы тым, хто прыняў такое рашэнне».

Паводле інфармацыі прэс-службы, корпус зборкі трактароў працуе, адгрузка гатовай прадукцыі ідзе ў звычайным рэжыме.

Звязда, 17 жніўня 2020
 
Дата публикации:17.08.2020
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:318
 
Ключевые слова:
МТЗ Забастовка Выборы в Беларуси Тракторостроение
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме