https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Свой шлях і адмова ад спынення эканомікі далі Беларусі канкурэнтныя перавагі перад іншымі краінамі


Такое меркаванне выказаў намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Андрэй Кунцэвіч у час сустрэчы з работнікамі культуры Уздзенскага раёна.
Андрэй Кунцэвіч: фэйкі, паклёп, знявагі і нават пагрозы - усё гэта ў арсенале сучасных медыяправакатараў ад палітыкі

"Узровень захваральнасці, у тым ліку ва Уздзенскім раёне, устойліва пайшоў на зніжэнне. Нас многія крытыкавалі за тое, што беларусы выбралі свой шлях, што не закрылі граніцы. Але цяпер відаць, што гэты шлях не быў памылковым. Як вобразна гавораць эксперты, сёння рэальны сектар эканомікі - гэта не кран з вадой, які закрыў, потым праз нейкі час адкрыў, і вада зноў пацякла. Тое, што мы не спынілі нашы прадпрыемствы, а прадоўжылі іх работу, дае магчымасць Беларусі мець канкурэнтныя перавагі", - лічыць Андрэй Кунцэвіч.

"Шэраг нашых вытворцаў змаглі скарыстацца паўзай у рабоце канкурэнтаў і нарасціць у перыяд пандэміі продажы сваёй прадукцыі на вызваленых сегментах рынку", - адзначыў намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта.

Гаворачы аб пандэміі, ён звярнуў увагу на інфармацыйны аспект гэтай праблемы. Распаўсюджванне COVID-19 ва ўсім свеце суправаджалася небывалым інфашумам, які справакаваў панічныя настроі - часта зусім неабгрунтаваныя.

"Сёння ў час электаральнай кампаніі мы таксама сталі сведкамі нагнятання інфармацыйнай істэрыі, далёкай ад норм аб`ектыўнай і прафесійнай журналістыкі, ды і ад норм маралі наогул. Тыя, хто яе раздувае, не цураюцца нічога - адкрытыя фэйкі, паклёп і знявагі, а часам непрыкрыты націск і нават пагрозы - усё гэта ў арсенале сучасных медыяправакатараў ад палітыкі", - лічыць Андрэй Кунцэвіч.

У час сустрэчы размова ішла і аб наступнай пяцігадовай праграме развіцця краіны, адной з галоўных у ёй будзе тэма раўнамернага развіцця рэгіёнаў. Найбольш важныя моманты ўжо былі адлюстраваны ў нядаўнім распараджэнні Прэзідэнта аб дадатковых мерах па вырашэнні актуальных для грамадзян пытанняў. У пераліку рэгіянальных аб`ектаў - басейн, які вельмі чакаюць жыхары Узды. "Яго ўзвядзенне будзе на асаблівым кантролі", - падкрэсліў намеснік кіраўніка Адміністрацыі.

Андрэй Кунцэвіч адказаў і на шэраг пытанняў работнікаў культуры. У прыватнасці, іх хвалявала ўнясенне змяненняў у дзяржпраграму "Культура Беларусі".

На заканчэнне ён адзначыў значнасць развіцця культурнай сферы ў кожным населеным пункце. "Я заўсёды з вялікай павагай ставіўся да работнікаў культуры, паколькі сёння менавіта вы з`яўляецеся тварам любога рэгіёна. Так, можа, грошай на сферу выдзяляецца не так шмат, як хацелася б, але затое ў кожным рэгіёне ў нас ёсць цэнтры культуры, ёсць шырокая сетка сельскіх клубных устаноў і бібліятэк, працуюць школы мастацтваў са сваімі філіяламі ў вёсцы, музеі. Захаванне і развіццё шырокай сеткі ўстаноў культуры ў рэгіёнах можна разглядаць як адно з несумненных дасягненняў нашай дзяржавы", - сказаў ён на заканчэнне.

24 ліпеня 2020, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:24.07.2020
Тематика:Культура, Экономика
Просмотров:314
 
Ключевые слова:
Выборы в Беларуси Коронавирус Пандемия Границы Фейки
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме