У Беларусі ўкаранёна сістэма зарэгістраваных экспарцёраў REX, якая прымяняецца Нарвегіяй і Швейцарыяй у рамках нацыянальных прэферэнцыйных схем. Гэта вызначана ўказам ад 23 чэрвеня 2020 года нумар 236, які сёння ўступіў у сілу.
"Дзякуючы выкарыстанню сістэмы REX экспарт беларускай прадукцыі ў Нарвегію і Швейцарыю стане менш затратным і больш хуткім. Яе ўкараненне забяспечыць спрыяльныя ўмовы для паставак", - адзначылі ў ДМК.
Удзельнік знешнеэканамічнай дзейнасці павінен атрымаць статус зарэгістраванага экспарцёра ў сістэме REX, звярнуўшыся ў Беларускую гандлёва-прамысловую палату. Пасля гэтага экспарцёр зможа самастойна заяўляць звесткі аб беларускім паходжанні тавараў у камерцыйных дакументах, якія будуць выкарыстоўвацца ў Нарвегіі і Швейцарыі для прадастаўлення тарыфных прэферэнцый адносна беларускай прадукцыі.
Раней беларускім экспарцёрам неабходна было адносна кожнай таварнай партыі афармляць сертыфікат аб паходжанні тавару формы "А", які і з`яўляўся падставай для прымянення тарыфных прэферэнцый пры ўвозе беларускіх тавараў на тэрыторыю названых краін.
26 чэрвеня 2020, Мінск
БЕЛТА
26 чэрвеня 2020, Мінск
БЕЛТА