https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Тэмпы рэалізацыі тавараў беларускіх вытворцаў праз анлайн-пляцоўкі выраслі на 27 працэнтаў у студзені - красавіку 2020 года


Аб гэтым 11-га чэрвеня на відэабрыфінгу паведаміла старшыня канцэрна "Беллегпрам" Таццяна Лугіна.
"Цяпер як ніколі мы зразумелі важнасць і поспех работы ў анлайн-гандлі. Тэмпы рэалізацыі тавараў айчынных вытворцаў праз анлайн-пляцоўкі выраслі на 27 працэнтаў. І гэта толькі за першыя чатыры месяцы бягучага года. Сёння пераконваць любога кіраўніка, што інтэрнэт-магазін неабходны, што за гэтым будучае, ужо не даводзіцца. Выйграе той, у каго гэтыя інтэрнэт-пляцоўкі ўжо былі", - адзначыла Таццяна Лугіна.

Паводле яе слоў, амаль 20 прадпрыемстваў у сістэме канцэрна на сённяшні дзень маюць інтэрнэт-магазіны, многія знаходзяцца ў стадыі адкрыцця, некаторыя пачалі разгортвацца на буйныя анлайн-пляцоўкі, напрыклад, Wildberries, Lamoda.

11 чэрвеня 2020, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:11.06.2020
Тематика:Товары из Беларуси, Экономика
Просмотров:411
 
Ключевые слова:
Лёгкая промышленность Пандемия Карантин Интернет-магазин Коронавирус
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме