https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларускія прадпрыемствы поўнасцю забяспечваюць унутраны рынак мяса-малочнай прадукцыяй


Пра гэта паведамілі ў прэс-службе Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.
Беларусь дасягнула найбольш высокага ўзроўню самазабяспечанасці прадуктамі харчавання сярод краін ЕАЭС - 96 працэнтаў. Далей ідуць Расія (89 працэнтаў), Казахстан (83 працэнты), Кыргызстан (81 працэнт) і Арменія (71 працэнт).

"У Беларусі ў поўнай меры забяспечваецца патрэбнасць унутранага рынку ў прадуктах перапрацоўкі з малака і мяса за кошт уласнай вытворчасці. Арганізацыі мясной і малочнай прамысловасці выпускаюць прадукты ў шырокім асартыменце, іх якасць не ўступае імпартным аналагам. Узровень самазабяспечанасці складае па мясе і мясных прадуктах 135,2 працэнта, па малочных прадуктах - 235,1 працэнта", - сказалі ў прэс-службе.

Арганізацыі сістэмы Мінсельгасхарча за студзень - красавік забяспечылі рост аб`ёмаў перапрацоўкі жывёлагадоўчай сыравіны: малака - на 6 працэнтаў, жывёлы - на 9,6 працэнта. Аб`ёмы вытворчасці сыроў павялічаны на 10,2 працэнта, сметанковага масла - на 3,2 працэнта, натуральнамалочнай прадукцыі (пітное малако, кефір, ёгурт, тварог і інш.) - на 6 працэнтаў, малочных кансерваў - на 28,5 працэнта, мяса і субпрадуктаў - на 9,4 працэнта, у тым ліку ялавічыны - на 9,5 працэнта, свініны - на 9,6 працэнта, мясных кансерваў - на 9,4 працэнта. Пры неабходнасці ёсць магчымасць павялічыць выпуск кансерваванай прадукцыі ў два разы.

Дзейнасць перапрацоўчых прадпрыемстваў забяспечвае перапрацоўку жывёлагадоўчай сыравіны ў поўным аб`ёме, ёсць рэзервы незадзейнічаных вытворчых магутнасцей па выпуску прадукцыі. Пастаўкі гандлёвым арганізацыям вядуцца на аснове заключаных дагавораў у адпаведнасці з іх заяўкамі. За студзень - красавік тэмп росту рэалізацыі прадукцыі беларускім рыначным спажыўцам склаў па мясе і мясапрадуктах 104 працэнты, каўбасных вырабах - 100 працэнтаў, мясных кансервах - 128 працэнтаў, масле - 108 працэнтаў і натуральнамалочнай прадукцыі - 101 працэнт.

На складах перапрацоўчых арганізацый падтрымліваецца дастатковы запас асноўных відаў прадуктаў харчавання: мяса (ялавічыны, свініны), мясных і малочных кансерваў, масла.

27 мая 2020, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:27.05.2020
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:215
 
Ключевые слова:
Продовольственная безопасность Пандемия Статистика
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме