https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Танкер з саудаўскай нафтай для Беларусі прыбыў у порт Клайпеды


Танкер з нафтай для Беларусі ад нацыянальнай нафтавай кампаніі Саудаўскай Аравіі Saudi Aramco прыбыў у порт Клайпеды, паведаміў прэс-сакратар канцэрна "Белнафтахім" Аляксандр Цішчанка.
"Танкер з 87 тыс. т нафты прыбыў уначы і раніцай стаў пад разгрузку", - адзначыў Аляксандр Цішчанка.

Паводле яго інфармацыі, разгрузка будзе ісці да 14 мая - з гэтага дня пачнецца адпраўка нафты па чыгунцы на "Нафтан". На завод у Беларусі сыравіна пачне паступаць, хутчэй за ўсё, з 16 мая, калі транспарціроўка чыгункай будзе без праблем.

Раней у "Белнафтахіме" паведамлялі, што ў далейшым магчымасць паставак нафты ад Saudi Aramco будзе залежаць ад сітуацыі на рынку.

У бягучым годзе Беларусь таксама закупляла для сваіх НПЗ нарвежскую і азербайджанскую нафту з перавалкай у партах Літвы і Украіны адпаведна.

Першы намеснік прэм`ер-міністра Дзмітрый Крутой паведамляў, што тэма альтэрнатыўнай сыравіны будзе пастаяннай у беларускім нафтавым парадку дня. "Работа з усімі краінамі, у якіх мы ўжо нафту купілі (азербайджанскую, нарвежскую), і нашымі новымі партнёрамі, такімі як Саудаўская Аравія і ЗША, будзе прадаўжацца. Безумоўна, будзем старацца дабівацца максімальна выгадных умоў гэтых паставак", - сказаў Дзмітрый Крутой.

12 мая 2020, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:12.05.2020
Тематика:Транспорт, Экономика
Просмотров:348
 
Ключевые слова:
Нефть Клайпеда Saudi Aramco
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме