https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларусь прапануе прыняць на ўзроўні СНД меры для абароны здароўя людзей і падтрымкі эканомікі


Аб гэтым заявіў міністр замежных спраў Уладзімір Макей на пасяджэнні Савета міністраў замежных спраў СНД, якое праходзіла ў фармаце відэаканферэнцыі, паведамілі ў прэс-службе МЗС.
Беларусь прапануе прыняць на ўзроўні СНД меры, накіраваныя на абарону здароўя людзей і падтрыманне стабільнасці эканомікі ва ўмовах распаўсюджвання каранавіруса, па аналогіі з тым, як гэта было зроблена ў ЕАЭС. 

"Мы чакаем ад Выканаўчага камітэта СНД, які мае шматгадовую практыку каардынацыі работы галіновых органаў Садружнасці і сур`ёзны прафесійны кадравы патэнцыял, практычных ініцыятыў па наладжванні ўзаемадзеяння бакоў. На мой погляд, першачарговыя крокі - гэта аб`яднанне намаганняў па стварэнні супрацьвірусных прэпаратаў і вакцын і наладжванні іх масавай вытворчасці, забеспячэнне бесперабойнай работы транспарту і грузавых перавозак як у рамках Садружнасці, так і ў мэтах транзіту", - падкрэсліў міністр.

Ён звярнуў увагу, што на ўзроўні Еўразійскага эканамічнага саюза ўжо распрацаваны шэраг аператыўных мер для абароны людзей і падтрымання эканомікі. Кіраўнікі дзяржаў ЕАЭС па выніках відэаканферэнцыі 14 красавіка прынялі сумесную заяву. У ёй сказана, што барацьба з пандэміяй не павінна прыводзіць да разрыву напрацаваных кааперацыйных сувязей, спынення міжнароднага гандлю, спынення інвестыцыйнай дзейнасці.

"Лічу, што гэтыя тэзісы ў поўнай меры актуальныя і адносна супрацоўніцтва ўсіх дзяржаў - удзельніц СНД", - сказаў Уладзімір Макей. На яго думку, мэтазгодна прадумаць меры па ўзмацненні самадастатковасці рэгіёна СНД, асабліва ў адносінах да прадукцыі аграпрамысловага комплексу, тавараў першай неабходнасці і медыцынскіх вырабаў.

12 мая 2020, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:12.05.2020
Тематика:Культура, Экономика
Просмотров:203
 
Ключевые слова:
СНГ Коронавирус Пандемия Кооперация Инвестиции Здравоохранение
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме