https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Снапкоў: глабальнае пытанне развіцця супрацоўніцтва Беларусі і КНР - сумеснае адстойванне правоў на выбар свайго шляху развіцця


Мікалай Снапкоў падкрэсліў важнасць развіцця супрацоўніцтва паміж Беларуссю і КНР. У студзені гэтага года адзначаецца 30-годдзе ўстанаўлення беларуска-кітайскіх дыпламатычных адносін.
Сумеснае адстойванне правоў суверэнных дзяржаў на выбар уласнага шляху развіцця, сацыяльна-эканамічнай мадэлі, канстытуцыйнага ладу, тэрытарыяльнай цэласнасці з`яўляецца важным глабальным пытаннем развіцця беларуска-кітайскага супрацоўніцтва.

Гэта адзначыў першы віцэ-прэм`ер, сустаршыня беларуска-кітайскага міжурадавага камітэта па супрацоўніцтве, экс-пасол Беларусі ў Кітаі Мікалай Снапкоў 12-га студзеня на міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі "Тры дзесяцігоддзі беларуска-кітайскіх адносін і стварэнне супольнасці адзінага лёсу чалавецтва".

Першы віцэ-прэм`ер звярнуў увагу на вялікую ролю лідараў дзвюх краін у імклівым развіцці беларуска-кітайскага ўзаемадзеяння. "У кароткія тэрміны адносіны паміж Беларуссю і КНР перайшлі ад проста дружалюбных да ўсебаковага стратэгічнага партнёрства, усепагоднай дружбы і жалезнага братэрства - найвышэйшай магчымай формы ўзаемаадносін", - сказаў Мікалай Снапкоў.

Ён падкрэсліў, што на працягу апошніх трох дзесяцігоддзяў нашы краіны, нягледзячы на розніцу ў маштабах, вырашалі адну і тую ж задачу - як пабудаваць дзяржаву, якая эфектыўна вырашае пытанні сацыяльнага развіцця на аснове гістарычных традыцый і сучасных тэхналогій. На думку першага віцэ-прэм`ера, для ментальнасці беларусаў і кітайцаў характэрна прызнанне менавіта дзяржавы інстытутам, адказным за сацыяльную справядлівасць і развіццё.

"Кітай стартаваў на гэтым шляху раней, што дало магчымасць нам карыстацца яго бясцэнным вопытам для пошуку рэцэптаў уласнага развіцця. Яшчэ раз хацеў бы павіншаваць кітайскі бок з паспяховым дасягненнем пастаўленых мэт да стагоддзя КПК і выказаць упэўненасць у дасягненні мэт, пастаўленых да стагадовага стварэння КНР", - сказаў Мікалай Снапкоў.

"Сучаснае і будучае нашых краін фармуецца на ідэі старшыні КНР Сі Цзіньпіна аб стварэнні супольнасці адзінага лёсу. Мэта дастойна лідара, здольнага ўзяць адказнасць на сябе, - выказаў упэўненасць Мікалай Снапкоў. - Але на сённяшні дзень відавочна, што праблема мірнага суіснавання дзяржаў з рознымі сацыяльнымі сістэмамі не страціла сваёй актуальнасці пасля заканчэння халоднай вайны. І, наадварот, на працягу апошніх гадоў яна становіцца ўсё больш істотным канфліктагенным фактарам у міжнародных адносінах. Дзяржавам даводзіцца адстойваць права на ўласны шлях развіцця ў гандлёвых, інфармацыйных, а часам і гарачых войнах".

"Пры гэтым сузалежнасць дзяржаў ніхто не адмяняў. У сучаснай архітэктуры міжнародных адносін бяспека і дабрабыт не толькі малых і сярэдніх краін залежыць ад буйных, але і наадварот. Збоі на лагістычных маршрутах, лакдаўны, закрыццё граніц, міграцыйныя патокі і іншыя з`явы могуць істотна ўплываць на эканамічнае становішча і бяспеку краін, нават якія непасрэдна не мяжуюць. Асабліва гэта датычыцца тэрыторый на скрыжаванні сусветных гандлёвых шляхоў. Уласна, гэта тэрыторыі, якія атрымалі статус вузлавых у рамках "Пояса і шляху". Беларусь з`яўляецца адной з такіх тэрыторый", - падкрэсліў першы віцэ-прэм`ер.

Ён таксама звярнуў увагу: "Эканамічная стратэгія двайной цыркуляцыі, якой цяпер прытрымліваецца КНР, абазначае цесную сувязь паміж развіццём унутранага рынку Кітая, які становіцца ядром забеспячэння працвітання нацыі, і знешнім контурам, контурам міжнароднага гандлю КНР. Забяспечыць яе Кітай можа толькі праз нарошчванне свайго шляху эканамічнай прысутнасці ў вузлавых тэрыторыях "Пояса і шляху". Не можа быць стабільных камунікацый праз нестабільныя тэрыторыі. Нарошчваючы сваю эканамічную прысутнасць, дапамагаючы спраўляцца з выклікамі для эканамічнай і палітычнай стабільнасці дружалюбных краін, КНР стварае аптымальныя перадумовы для паспяховай рэалізацыі доўгатэрміновых стратэгій уласнага шляху".

Гаворачы аб тых глабальных пытаннях, якія стануць апорнай канструкцыяй беларуска-кітайскіх адносін на бліжэйшыя дзесяцігоддзі, Мікалай Снапкоў вылучыў тры тэмы: "Гэта сумеснае адстойванне правоў суверэнных дзяржаў на выбар уласнага шляху развіцця, сацыяльна-эканамічнай мадэлі, канстытуцыйнага ладу, тэрытарыяльнай цэласнасці. Гэта таксама фарміраванне і падтрыманне стабільнасці стратэгічных камунікацый Кітая ў рэгіёне Еўразіі, якія забяспечваюць рэалізацыю эканамічнай стратэгіі двайной цыркуляцыі праз нарошчванне эканамічнай прысутнасці КНР у вузлавых тэрыторыях "Пояса і шляху". Таксама гэта павышэнне ўзаемаразумення паміж нашымі народамі шляхам інтэнсіўнага нарошчвання культурных, навуковых, інфармацыйных і галоўнае, чалавечых сувязей".

12 студзеня 2022, Мінск
Аліна Грышкевіч - БЕЛТА
 
Дата публикации:12.01.2022
Тематика:Новости, Экономика
Просмотров:193
 
Ключевые слова:
Китай Сотрудничество Товарооборот Технологии Инвестиции
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме