Сусветны банк раскрыў дадзеныя аб запазычанасці іншых дзяржаў перад Расіяй, вынікае з дакладу арганізацыі.
Паводле інфармацыі міжнароднага фінансавага інстытута, па стане на канец 2019 года каля 30 замежных дзяржаў былі вінны Расіі ў сукупнасці 22,9 мільярда долараў. Сюды ўключаны і пазыкі юрыдычных асоб, гарантаваныя дзяржавай, і даўгі саміх урадаў.
"Самым буйным дзяржаўным пазычальнікам апынулася Беларусь з крэдытным партфелем у памеры 8,1 мільярда долараў", - піша РБК.
Пры гэтым у 2020 годзе на сустрэчы прэзідэнтаў дзвюх краін была дасягнута дамоўленасць аб прадастаўленні пазык яшчэ на 1,5 мільярда долараў.
Следам за Беларуссю ідуць Бангладэш ($2,417 млрд), Венесуэла ($1,839 млрд), Індыя ($1,718 млрд), В`етнам ($1,620 млрд) і Йемен ($1,097 млрд). Іншыя суверэнныя пазычальнікі павінны сумы менш за 1 мільярд долараў.
ЕАБР выдасць Мінскэнерга крэдыт у памеры 101,2 млн еўра
Як паведамлялі ў Мінфіне Беларусі, па стане на 1 лютага бягучага года знешні дзярждоўг рэспублікі склаў 18,3 млрд долараў, зменшыўшыся ад пачатку года на 1,4% (0,3 млрд долараў).
Для таго, каб аплаціць знешнія плацяжы, былі выкарыстаны рэсурсы, прыцягнутыя для рэфінансавання як на рынку еўрабондаў, так і ў Расіі. На пагашэнне і абслугоўванне знешняга дзярждоўгу Беларусь аддала каля 3,5 млрд долараў.
Раней у Мінфіне ўдакладнілі, што ў 2020 годзе Мінск прыцягнуў знешнюю дзяржпазыку на суму 3 мільярды 146,9 мільёна долараў.
Мінск, 31 сакавіка 2021
Sputnik
Sputnik