https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Эўразьвяз і МВФ ратуюць Кіпр


Пра гэта было абвешчана ў Брусэлі ў ноч на суботу пасьля перамоваў паміж прадстаўнікамі Эўразьвязу і Міжнароднага валютнага фонду, якія доўжыліся некалькі гадзінаў.
Але Кіпр павінен прыняць захады для скарачэньня дэфіцыту бюджэту, у прыватнасьці, павялічыць падаткі, а таксама навесьці парадак у банкаўскім сэктары.

Прадстаўнікі Эўразьвязу выказалі надзею, што Расея возьме ўдзел у выратаваньні Кіпру ад дэфолту, падоўжыўшы тэрміны пагашэньня выдадзенага Нікасіі ў 2011 годзе крэдыту ў памеры двух з паловай мільярдаў еўра. Паведамляецца, што міністар фінансаў Кіпру Міхаліс Сарыс на наступным тыдні адправіцца ў Маскву, каб абмеркаваць гэтае пытаньне з расейскім кіраўніцтвам.

Кіпр стала пятай краінай эўразоны, якая атрымала міжнародную фінансавую дапамогу для выхаду з пазыковага крызысу. Раней пакет антыкрызыснай дапамогі быў дадзены Грэцыі, Ірляндыі, Партугаліі і Гішпаніі.

Радыё Свабода, 16 сакавіка 2013
 
Дата публикации:16.03.2013
Тематика:Новости, Экономика
Просмотров:1545
 
Ключевые слова:
Мировой финансовый кризис Дефолт Кипр
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме