https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларускія энергетыкі падтрымаюць правядзенне "Гадзіны Зямлі"


Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе міністэрства.
Арганізацыі Міністэрства энергетыкі падтрымаюць правядзенне ў Беларусі міжнароднай акцыі "Гадзіна Зямлі".

"Гадзіна Зямлі" пройдзе ў бягучым годзе ў Беларусі 19 сакавіка з 20.30 да 21.30 па мясцовым часе. Да акцыі падключацца работнікі Міністэрства энергетыкі, ДВА "Белэнерга", ДВА "Белпалівагаз", іншых арганізацый, што ўваходзяць у склад аб`яднанняў.

"У час акцыі на гадзіну будзе адключана падсветка адміністрацыйных будынкаў, вонкавае і рэкламнае асвятленне, таксама будуць прыняты меры па зніжэнні энергаспажывання ў частцы адключэння электрапрыбораў, за выключэннем тэхналагічна неабходных", - расказалі ў прэс-службе.

Прыняць удзел у міжнароднай акцыі "Гадзіна Зямлі" можа і кожны жыхар Беларусі. Для гэтага неабходна 19 сакавіка з 20.30 да 21.30 выключыць святло і адключыць непатрэбныя электрапрыборы. Па выніках акцыі Мінэнерга раскажа, колькі "Гадзіна Зямлі" сэканоміла для Беларусі. "Гадзіна Зямлі" праходзіць у Беларусі штогод з 2009 года. У сусветным маштабе да акцыі падключаюцца больш як у 7 тыс. гарадоў.

14 сакавіка 2016, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:14.03.2016
Тематика:Культура, Экономика
Просмотров:701
 
Ключевые слова:
Час Земли Акция Экология
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме