Курс валютпокупкапродажа
USD378.65380.26
EUR421.4423.83
RUR5.845.89
www.kurs.kz
 


 


Найти
 
 


В`етнам плануе стварыць у Беларусі вытворчасць чаю і кавы


Пра гэта паведамілі ў прэс-службе верхняй палаты парламента.
У Беларусі плануецца стварыць сумесную з В`етнамам вытворчасць чаю і кавы, паведаміў 14 сакавіка пасол гэтай краіны Фам Хай на сустрэчы са старшынёй Савета Рэспублікі Міхаілам Мясніковічам.

На перагаворах абмяркоўваліся перспектывы двухбаковага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва. "З беларускімі і в`етнамскімі партнёрамі мы будзем прапрацоўваць пытанне аб стварэнні сумеснай вытворчасці па выпуску чаю і кавы на тэрыторыі Беларусі", - праінфармаваў пасол.

Ён нагадаў, што ў В`етнаме рэалізуюцца два вялікія праекты з удзелам беларускіх кампаній - па вытворчасці грузавых аўтамабіляў і малочных прадуктаў. Дыпламат выказаў упэўненасць у тым, што яны будуць садзейнічаць росту тавараабароту паміж краінамі.

"Беларусі і В`етнаму трэба пераходзіць ад простага гандлю да вытворчай кааперацыі, ствараць сумесныя прадпрыемствы і вытворчасці. Такі падыход дасць магчымасць павялічыць аб`ём узаемнага гандлю да $500 млн", - упэўнены пасол.

Фам Хай падзякаваў Міхаілу Мясніковічу за асабісты ўклад ва ўмацаванне гандлёва-эканамічнага ўзаемадзеяння дзвюх краін. Ён таксама праінфармаваў, што ў 2019 годзе старшыня Нацыянальнага сходу В`етнама Нгуен Тхі Кім Нган плануе наведаць Мінск з афіцыйным візітам. Дыпламат разлічвае на тое, што беларускі спікер акажа яму садзейнічанне і падтрымку.

У сваю чаргу Міхаіл Мясніковіч адзначыў, што прыезд спікера парламента В`етнама стане стымулам для актывізацыі двухбаковага супрацоўніцтва, рэалізацыі новых сумесных праектаў. "Нам трэба выходзіць на больш актыўную фазу інвестыцыйнага супрацоўніцтва, прамысловай кааперацыі", - упэўнены старшыня Савета Рэспублікі. Ён прапанаваў паскорыць рэалізацыю сумесных праектаў на тэрыторыі В`етнама і папрасіў садзейнічаць прыняццю в`етнамскімі дзяржорганамі неабходных дакументаў для запуску і паспяховага развіцця гэтых прадпрыемстваў.

У час сустрэчы бакі абмеркавалі перспектывы работы сумеснага завода "МАЗ-Азія", а таксама ўмовы паставак беларускай сыравіны для выпуску малочнай прадукцыі ў В`етнаме. Беларусь гатова нарошчваць пастаўкі тэхнікі, запатрабаванай на в`етнамскім рынку, у тым ліку трактароў. У 2018 годзе аб`ём іх экспарту вырас больш як у 3 разы ў параўнанні з 2017 годам. Гэтыя лічбы могуць быць большыя, упэўнены Міхаіл Мясніковіч.

Спікер адзначыў зацікаўленасць беларускага боку ў павелічэнні імпарту з В`етнама гарбарнай сыравіны для вытворчасці абутку, а таксама кавы, рыбы і іншай прадукцыі.

Старшыня Савета Рэспублікі выказаў упэўненасць у тым, што Беларусь і В`етнам маюць патэнцыял для пашырэння двухбаковага супрацоўніцтва ў сферах, якія ўяўляюць узаемную цікавасць. Асаблівую ўвагу, на яго думку, неабходна ўдзяліць узаемадзеянню па пагадненні аб зоне свабоднага гандлю паміж ЕАЭС і В`етнамам. Міхаіл Мясніковіч падкрэсліў, што гэты напрамак мае вялікія рэзервы, і папрасіў арыентаваць дзяржорганы В`етнама на больш актыўную работу. "Трэба скарыстацца яго перавагамі для таго, каб нарасціць аб`ём узаемнага гандлю", - рэзюмаваў Міхаіл Мясніковіч.

14 сакавіка 2019, Мінск
БЕЛТА

 
Дата публикации:14.03.2019
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:56
 
Ключевые слова:
Вьетнам Товарооборот Совместное производство
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме