https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Удзел Беларусі ва "Усходнім партнёрстве" павінен прыносіць аддачу для грамадзян краіны


Аб гэтым міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей заявіў 14 мая на палях канферэнцыі высокага ўзроўню з нагоды дзесяцігоддзя ініцыятывы ЕС "Усходняе партнёрства".
Уладзімір Макей 13 мая ў Бруселі прыняў удзел у міністэрскай сустрэчы краін Еўрапейскага саюза і "Усходняга партнёрства".

Беларускі бок прапанаваў вызначыць амбіцыйныя, але рэалістычныя прыярытэты па развіцці супрацоўніцтва паміж удзельнікамі гэтай ініцыятывы. Напрыклад, да 2030 года ў некалькі разоў павялічыць экспарт дзяржаў "Усходняга партнёрства" ў ЕС і аб`ём інвестыцый ЕС у краіны - удзельніцы ініцыятывы. "Гаварыць аб тым, што "Усходняе партнёрства" - гэта выдатная ідэя і давайце далей дружыць сем`ямі, гэта адно. Але важна, каб была нацэленасць на канкрэтныя справы і праекты, якія прынясуць канкрэтную аддачу для канкрэтнага чалавека ў нашай краіне. Простыя людзі павінны адчуць, што ёсць нейкая карысць ад нашага ўдзелу ў гэтай ініцыятыве", - падкрэсліў ён.

Напрыклад, паводле слоў міністра, неабходна ўстараніць штучныя фармальнасці пры перасячэнні граніцы з ЕС, якія прыводзяць да таго, што грамадзяне вымушаны чакаць у чарзе да 10 гадзін, а грузавыя аўтамабілі - да некалькіх дзён. Важна таксама ўстараніць гандлёвыя бар`еры, павялічыць прыток інвестыцый Еўрасаюза ў Беларусь і ствараць больш рабочых месцаў.

"Ёсць шэраг канкрэтных рэчаў, аб якіх мы палічылі неабходным учора і сёння заявіць. І гэта знаходзіць падтрымку з боку нашых еўрапейскіх калег. Яны сказалі, што наша выступленне возьмуць за аснову і ўключаць у праграму дзеянняў на наступнае дзесяцігоддзе, - адзначыў міністр. - Трэба зрабіць так, каб Еўрасаюз адчуваўся для Беларусі, рэалізоўваў больш праектаў, якія садзейнічалі б павышэнню яго пазнаваемасці ў краіне. Мы заўсёды праводзілі такую лінію і ўносілі такія прапановы".

14 мая 2019, Брусель
БЕЛТА
 
Дата публикации:14.05.2019
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:217
 
Ключевые слова:
Евросоюз Товарооборот Восточное партнёрство Инвестиции Визовый режим
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме