https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 


Найти
 
 


Стаўка рэфінансавання з 20 лістапада зніжаецца да 9 працэнтаў


Пра гэта паведамілі ва ўпраўленні інфармацыі і грамадскіх сувязей Нацбанка Беларусі.
Стаўка рэфінансавання ў Беларусі з 20 лістапада зніжаецца з 9,5 працэнта да 9 працэнтаў гадавых, стаўка па крэдыце авернайт - з 10,75 працэнта да 10 працэнтаў гадавых, стаўка па дэпазіце авернайт - з 8,25 працэнта да 8 працэнтаў гадавых. Адпаведныя рашэнні прыняты 6 лістапада праўленнем Нацыянальнага банка па выніках пасяджэння па грашова-крэдытнай палітыцы.

У трэцім квартале інтэнсіўнасць інфляцыйных працэсаў прадоўжыла запавольвацца. Дынаміка фактычнай гадавой інфляцыі, якая ў верасні склала 5,3 працэнта, фарміруецца ў адпаведнасці з прагнознымі ацэнкамі Нацыянальнага банка. Чакаецца, што ў канцы 2019 года і на працягу 2020 года інфляцыя будзе знаходзіцца паблізу 5 працэнтаў.

"Прынятыя рашэнні забяспечваюць захаванне нейтральнага характару грашова-крэдытнай палітыкі", - адзначылі ў Нацбанку.

Адзначанае зніжэнне ставак па крэдыце і дэпазіце авернайт забяспечыць звужэнне калідора працэнтных ставак па інструментах рэгулявання ліквіднасці банкаў да 2 працэнтных пунктаў. Як растлумачылі ў Нацбанку, у далейшым гэтыя стаўкі будуць змяняцца адначасова са стаўкай рэфінансавання на адпаведную велічыню.

Чарговае пасяджэнне праўлення Нацыянальнага банка па грашова-крэдытнай палітыцы запланавана на 12 лютага 2020 года.

6 лістапада 2019, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:06.11.2019
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:44
 
Ключевые слова:
Финансы Ставка рефинансирования Кредитная политика Инфляция
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме