https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларусь нацэлена на пашырэнне ўзаемнага гандлю з Казахстанам на ўзаемавыгадных умовах


Аб гэтым заявіў старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Андрэйчанка падчас сустрэчы з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Казахстана ў Беларусі Ерланам Байжанавым.
"Мы нацэлены на далейшае пашырэнне і дыверсіфікацыю ўзаемнага гандлю на раўнапраўных і ўзаемавыгадных умовах. Гэтаму прысвечана і дзейнасць міжурадавай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве. Яе чарговае пасяджэнне павінна прайсці ў Мінску ў снежні бягучага года. Лічу, што нашы парламентарыі павінны прыняць самы актыўны ўдзел у пасяджэнні", - сказаў Уладзімір Андрэйчанка.

Акрамя эканомікі безумоўную цікавасць уяўляе сабой развіццё супрацоўніцтва ў гуманітарнай сферы. "Важнейшы напрамак у гэтай сферы - адукацыя. Студэнты з амаль 100 краін свету выбіраюць для навучання адукацыйныя ўстановы Беларусі. Дарэчы, у нас навучаецца каля 200 казахстанскіх студэнтаў. Гатовы прымаць і большую колькасць студэнтаў", - адзначыў ён.

Ёсць рэзерв для развіцця супрацоўніцтва па розных напрамках турызму, медыцыны, санаторна-курортнага лячэння, спорту. "У гэтай справе прапануем больш актыўна задзейнічаць патэнцыял нашых дыяспар. Дзеючая ў беларускім парламенце рабочая група па справах беларусаў замежжа, якую ўзначальвае намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па правах чалавека, нацыянальных адносінах і сродках масавай інфармацыі, гатова гэтаму ўсямерна садзейнічаць. Мы будзем вітаць ваш удзел у яе рабоце", - дадаў старшыня Палаты прадстаўнікоў.

Таксама Уладзімір Андрэйчанка адзначыў, што неабходна ўзмацніць супрацоўніцтва ў інфармацыйнай сферы. "Першым практычным крокам можа стаць правядзенне круглага стала на тэму заканадаўчага рэгулявання дзейнасці СМІ, барацьбы з дэструктыўнай інфармацыяй, заснаванай на фэйках. Да гэтай работы прапануецца прыцягнуць групы дружбы, профільныя камісіі парламентаў і ўсіх зацікаўленых. Яго можна арганізаваць у бліжэйшы час у рэжыме відэа-канферэнц-сувязі. Упэўнены, што ваш сур`ёзны вопыт і непасрэдны ўдзел у правядзенні гэтага мерапрыемства зробяць яго яшчэ больш прадукцыйным", - падкрэсліў спікер.

21 лістапада 2023, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:21.11.2023
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:224
 
Ключевые слова:
Казахстан Сотрудничество Образование Туризм
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме