https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Жырыноўскі адказаў Лукашэнку: Хочаце ўнутрырасійскія цэны — тады давайце вы будзеце часткай Расіі


Выступаючы ў суботу на 30-м з`ездзе Ліберальна-дэмакратычнай партыі Расіі, лідар партыі Уладзімір Жырыноўскі асудзіў палітыку і папрокі Аляксандра Лукашэнкі.
Жырыноўскі, у прыватнасці, параўнаў паводзіны прэзідэнта Беларусі з цялём з рускай прымаўкі, якое "дзвюх матак смокча", паведамляе расійская "Парламенцкая газета".

"Беларускі кіраўнік усё, што можна, высмактаў з Расіі, але мы ўжо кажам: колькі ж можна. Што хоча Лукашэнка? Асобную дзяржаву, але цэны няхай будуць унутрырасійскімі. З якой нагоды? Тады давайце вы будзеце часткай нашай дзяржавы. І вось сядзіць: дай Расія, дай Еўрасаюз. Як добра", — сказаў Жырыноўскі.

Пры гэтым ён дадаў, што Расія заўсёды будзе падтрымліваць добрыя адносіны да народаў Беларусі, Украіны, Казахстана і ўсёй Сярэдняй Азіі.

Напярэдадні Аляксандр Лукашэнка ў ходзе размовы з журналістамі ў Мінску зрабіў некалькі рэзкіх выказванняў у дачыненні да Расіі. У беларуска-расійскіх адносінах, паводле яго слоў, у апошні час "сітуацыя развіваецца няважна". На думку Лукашэнкі, цяперашняе абвастрэнне адносін, верагодна, звязана з пэўнай насцярогай з расійскага боку, што "Лукашэнка развярнуўся на Захад" і "Беларусь сыходзіць".

Паводзіны Расіі ў нафтагазавай спрэчцы з Беларуссю Лукашэнка расцэньвае як здзек.

Беларускі кіраўнік таксама абвінаваціў кіраўніка ФСБ РФ у парушэнні міждзяржаўнага пагаднення аб мяжы і даручыў вывучыць магчымасць распачаць крымінальную справу ў дачыненні да кіраўніка Рассельгаснагляду Сяргея Данкверта за нанясенне шкоды Беларусі.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 4 лютага 2017
 
Дата публикации:04.02.2017
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:975
 
Ключевые слова:
Беларусь-Россия ЛДПР Владимир Жириновский
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме