https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Беларусі ўстаноўлена разліковая норма рабочага часу на 2017 год


Разліковая норма рабочага часу на 2017 год устаноўлена пастановай Міністэрства працы і сацыяльнай абароны ад 5 кастрычніка 2016 года нумар 54, якая апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Разліковая норма рабочага часу на 2017 год пры поўнай норме працягласці рабочага часу для пяцідзённага рабочага тыдня з выхаднымі днямі ў суботу і нядзелю складзе не больш за 2019 гадзін, для шасцідзённага рабочага тыдня з выхадным днём у нядзелю - не больш за 2021 гадзіну.

Пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.

Разліковая норма рабочага часу ўстанаўліваецца штогод. На яе аснове наймальнік вызначае працягласць рабочага часу, на працягу якога работнік абавязаны знаходзіцца на рабочым месцы, складае графік работы (зменнасці), а таксама кантралюе захаванне працягласці рабочага часу, устаноўленай Працоўным кодэксам.

У Беларусі разліковая норма рабочага часу на 2016 год пры поўнай норме працягласці рабочага часу была ўстаноўлена для пяцідзённага рабочага тыдня з выхаднымі днямі ў суботу і нядзелю - не больш за 2038 гадзін, для шасцідзённага рабочага тыдня з выхадным днём у нядзелю - не больш за 2044 гадзіны, на 2015 год - адпаведна не больш за 2032 гадзіны і 2026 гадзін.

12 кастрычніка 2016, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:12.10.2016
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:452
 
Ключевые слова:
Трудовой кодекс Выходной день Рабочее время
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме