https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Беларусі няма праблем заплаціць за расійскі газ


Пра гэта заявіў 19 кастрычніка старшыня праўлення Нацбанка Павел Калаур.
"Каб не было двухсэнсоўнасці: у нас няма праблем заплаціць за расійскі газ. Гэта я адназначна заяўляю", - адзначыў Павел Калаур.

Пры гэтым ён не змог адказаць, ці ажыццявіла Беларусь плацеж. "Да 20-га чысла яшчэ ёсць час", - сказаў старшыня праўлення Нацбанка.

Як паведамлялася раней, Расія і Беларусь дамовіліся аб шляхах выхаду з нафтагазавага канфлікту. Згодна з дамоўленасцямі, на ўзроўні камерцыйных арганізацый на 2016 год захоўваецца механізм фарміравання цаны на прыродны газ для Беларусі аналагічна мінуламу году.

Беларускі бок пацвердзіў гатоўнасць пералічыць зарэзерваваныя з пачатку года сродкі на рахункі пастаўшчыкоў газу. Адначасова расійскім бокам была пацверджана гатоўнасць прымянення механізма міжбюджэтнай кампенсацыі, сродкі ад якой будуць выкарыстаны беларускім бокам перш за ўсё для зніжэння цаны на газ для нацыянальных спажыўцоў.

Аб`ём сродкаў, што пералічваюцца ў рамках міжбюджэтнай кампенсацыі, дасць магчымасць забяспечыць выхад на траекторыю паслядоўнага збліжэння цаны на прыродны газ для беларускіх і расійскіх спажыўцоў з тым, каб да 1 ліпеня 2019 года забяспечыць роўныя ўмовы па цане на газ для вытворцаў энергіі, а да 1 студзеня 2025 года - для ўсіх астатніх спажыўцоў газу.

19 кастрычніка 2016, Мінск
Юлія Огнева - БЕЛТА
 
Дата публикации:19.10.2016
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:561
 
Ключевые слова:
Беларусь-Россия Финансы Газ Ценообразование
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме