https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Магілёўскі аблвыканкам пачаў абмен часткі акцый ААТ "Магілёўліфт" і "Рамсэрвіс" на чэкі "Маёмасць"


Пра гэта паведаміла прэс-служба Дзяржкаммаёмасці.
У Магілёўскай вобласці для абмену на імянныя прыватызацыйныя чэкі (ІПЧ) "Маёмасць" будзе накіравана больш як пятая частка статутнага фонду ААТ "Магілёўліфт" і 5% статутнага фонду ААТ "Рамсэрвіс".

З 15 лістапада Магілёўскім аблвыканкамам дадаткова "ў мэтах забеспячэння выканання гарантыі дзяржавы ўладальнікам імянных прыватызацыйных чэкаў на права бязвыплатнага атрымання часткі дзяржаўнай маёмасці для абмену на ІПЧ "Маёмасць" накіроўваюцца акцыі двух адкрытых акцыянерных таварыстваў: 194.588 акцый (22,4% статутнага фонду) ААТ "Магілёўліфт"; 3.780 акцый (5% статутнага фонду) ААТ "Рамсэрвіс".

Такім чынам, усяго на тэрыторыі рэгіёна да абмену будуць прапанаваныя акцыі 22 гаспадарчых таварыстваў, якія знаходзяцца ва ўласнасці Магілёўскай вобласці і яе адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак.

Як паведамляе сайт myfin.by, ІПЧ "Маёмасць" — гэта каштоўныя паперы Рэспублікі Беларусь, якія забяспечаныя дзяржаўнай уласнасцю і ўлічваюцца на банкаўскіх рахунках. Тэрмін дзеяння чэкаў вызначаецца Саветам міністраў. Чэкі "Маёмасць" выпушчаныя для забеспячэння магчымасці грамадзян стаць уладальнікамі часткі дзяржуласнасці шляхам яе прыватызацыі. Сума чэкаў, што выдзяляюцца канкрэтнай асобе, з`яўляецца выражэннем яго долі ў агульным аб`ёме маёмасці, якая падлягае бязвыплатнай перадачы грамадзянам.

Эмісія і правілы абарачэння чэкаў "Маёмасць" вызначаныя законам "Аб імянных прыватызацыйных чэках" ад 6 ліпеня 1993 года і іншымі заканадаўчымі актамі.

На руках у грамадзян застаюцца нерэалізаванымі прыблізна 40% ІПЧ "Маёмасць". Згодна з заканадаўствам, яны падлягаюць кампенсацыі дзяржавай пасля заканчэння чэкавай прыватызацыі па намінальным кошце 4.400 недамінаваных рублёў (згодна з пастановай Саўміна № 756 ад 6 ліпеня 2005 года), што складае прыблізна 800 млрд рублёў. Тэрмін абарачэння чэкаў "Маёмасць" працягнуты да 30 чэрвеня 2019 года.

Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 15 лістапада 2016
 
Дата публикации:15.11.2016
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:726
 
Ключевые слова:
Приватизация Магілёў Ценные бумаги
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме