https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Мясніковіч прапануе Сусветнаму банку рэалізаваць у Беларусі праект па электрамабілях


Аб гэтым 15 лістапада йшла размова на сустрэчы спікера верхняй палаты беларускага парламента з дырэктарам аддзела Беларусі, Малдовы і Украіны Сату Крысцінай Кахконен і кіраўніком Прадстаўніцтва Сусветнага банка ў Беларусі Ян Чул Кімам.
Старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Міхаіл Мясніковіч прапануе Сусветнаму банку рэалізаваць у Беларусі праект па электрамабілях.

Міхаіл Мясніковіч прапанаваў прадстаўнікам Сусветнага банка падумаць над праектам, які ўключаў бы шэраг інавацый па электрамабілях. "Электрамабілі, сучасныя заправачныя станцыі, акумулятары і шэраг іншых пытанняў", - растлумачыў ён.

Рэалізацыя такога праекта ў Беларусі будзе мэтазгоднай дзякуючы яе транзітнаму патэнцыялу. Акрамя таго, беларускі бок дастаткова рушыў наперад у падобных галінах, такіх як вытворчасць гібрыдных аўтобусаў, тралейбусаў, трамваяў.

"Ёсць зачын і спецыялісты, якія ўмеюць гэту работу выконваць", - сказаў спікер верхняй палаты парламента. Беларусь з уводам у эксплуатацыю сваёй атамнай станцыі будзе мець пэўны прафіцыт электраэнергіі, асабліва ў начны час.

"І гэта таксама можна было б эфектыўна выкарыстоўваць для акумулятарных і зарадных станцый", - дадаў Міхаіл Мясніковіч.

Старшыня Савета Рэспублікі адзначыў, што прапанаваны ім праект можна назваць праектам будучага, паколькі ўжо ў даволі хуткім часе колькасць транспартных сродкаў на электрычнай цязе можа істотна павялічыцца. Спікер звярнуў увагу, што дзейнасць групы Сусветнага банка ў Беларусі актывізавалася.

"Хацелася б замацаваць гэтыя станоўчыя тэндэнцыі і забяспечыць іх далейшае развіццё", - выказаў пажаданне Міхаіл Мясніковіч. У сувязі з гэтым старшыня Савета Рэспублікі агучыў некалькі прапаноў адносна інвестыцыйных праектаў, якія рэалізуюцца ў Беларусі пры падтрымцы Сусветнага банка.

"Было б вельмі цікава, калі б мы маглі разгледзець новыя глабальныя інавацыйныя агульнасістэмныя праекты, галіновыя і міжгаліновыя, якія можна было б паспяхова рэалізаваць з удзелам Сусветнага банка", - лічыць Міхаіл Мясніковіч.

У якасці прыкладу ён прывёў праект СБ і Беларусі ў сферы лясной гаспадаркі, які быў рэалізаваны па ўсім тэхналагічным цыкле і даў тым самым істотны штуршок развіццю лясной гаспадаркі краіны. У час сустрэчы абмяркоўвалася таксама магчымасць пашырэння пераліку грантавых праектаў Сусветнага банка ў Беларусі.

"Няхай яны будуць невялікія. Але гэта будзе той каталізатар, які дасць магчымасць напрацоўваць новыя вялікія сістэмныя праекты. Гэта было б своеасаблівае венчурнае фінансаванне", - прапанаваў старшыня Савета Рэспублікі.

15 лістапада 2016, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:15.11.2016
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:674
 
Ключевые слова:
Финасы Кредиты Электромобиль Инновации Белорусская АЭС
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме