https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Прафіцыт рэспубліканскага бюджэту Беларусі ў студзені-кастрычніку склаў 1,8 працэнта ВУП


Такая інфармацыя размешчана на сайце Міністэрства фінансаў.
Прафіцыт рэспубліканскага бюджэту за студзень-кастрычнік 2016 года склаўся ў суме Br1,4 млрд, або 1,8 працэнта ВУП.

Прафіцыт бюджэту сектара дзяржаўнага кіравання склаў Br2,4 млрд, або 3,1 працэнта ВУП. Яго даходы за студзень-кастрычнік склаліся ў суме Br32,2 млрд, або 77,9 працэнта ўдакладненага гадавога плана. Даходы рэспубліканскага бюджэту склалі Br14,6 млрд, або 78 працэнтаў удакладненага гадавога плана.

Паступленне ПДВ - Br7,1 млрд, або 84,6 працэнта. Падатку на прыбытак паступіла Br1,9 млрд, або 79,5 працэнта. Акцызы паступілі ў суме Br1,8 млрд, або 85,4 працэнта. Даходы ад знешнеэканамічнай дзейнасці склалі Br2,9 млрд, або 68,8 працэнта.

Паступленні ў Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва - Br9,7 млрд, або 78,8 працэнта, у Фонд універсальнага абслугоўвання - Br33,5 млн, або 108,1 працэнта, у Фонд грамадзянскай авіяцыі - Br20,8 млн, або 173,3 працэнта, Фонд Дэпартамента выканання пакаранняў - Br0,96 млн, або 96 працэнтаў.

Па стане на 1 лістапада запазычанасць па падатках і зборах склала Br161,8 млн. Расходы бюджэту сектара дзяржаўнага кіравання за студзень-кастрычнік 2016 года склаліся на ўзроўні Br29,8 млрд, або 73 працэнты ўдакладненага гадавога плана.

Расходы рэспубліканскага бюджэту склалі Br13,2 млрд, або 72 працэнты. На агульнадзяржаўную дзейнасць накіравана Br5,4 млрд (68,1 працэнта), на фінансаванне нацыянальнай эканомікі - Br3,2 млрд (75,3 працэнта), на фінансаванне сацыяльнай сферы (сацыяльная палітыка, адукацыя, ахова здароўя, фізічная культура, спорт, культура і сродкі масавай інфармацыі, Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва) - Br19 млрд (77,4 працэнта).

1 снежня 2016, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:01.12.2016
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:621
 
Ключевые слова:
Бюджет Статистика Финансы
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме