https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Дзяржстандарт адзначае недакладнасць маркіроўкі шэрага расійскіх прадуктаў


Аб гэтым заявіў 4 кастрычніка на прэс-канферэнцыі ў Мінску начальнік аддзела дзяржаўнага нагляду і кантролю Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі Беларусі Ігар Бусель.
Шэраг рэалізуемых у Беларусі прадуктаў харчавання расійскай вытворчасці мае недакладную маркіроўку

 Прадстаўнік Дзяржстандарту ўдакладніў, што такія факты выяўлены адносна харчовай прадукцыі расійскай вытворчасці ў Магілёўскай, Гомельскай і Віцебскай абласцях.

"Мы сутыкаемся з такімі ж праблемамі, як і наглядныя органы Расіі: прадукцыя не заўсёды з`яўляецца той, за якую яна выдаецца", - расказаў Ігар Бусель. Паводле яго слоў, такі тавар павінен вылучацца, каб не ўводзіць спажыўца ў зман. Гэта датычыцца сокаў, таматнай пасты, іншых відаў прадуктаў.

"Напрыклад, масла, у якім няма малочнага тлушчу, гэта спрэд. Ён павінен ляжаць на розных паліцах, каб пакупнік ведаў, што ён бярэ спрэд замест масла, - адзначыў ён. - Мы гаворым аб тым, каб рабіць сумленна, называць не сокам, а нектарам напітак, калі сокавая частка змяшчае менш як 50 працэнтаў і гэтак далей".

Усяго за 9 месяцаў 2016 года абласнымі інспекцыямі Дзяржстандарту было праверана 24 тыс. найменняў прадукцыі, з іх 68,6 працэнта тых, што пастаўляюцца ў Беларусь па імпарце.

Парушэнні былі ўстаноўлены па 13,6 тыс. правераных найменняў прадукцыі, з іх 74,7 працэнта - па імпартнай прадукцыі. За гэты час быў забаронены ўвоз на тэрыторыю Беларусі 203 найменняў небяспечнай прадукцыі.

4 кастрычніка 2016, Мінск
Аляксандра Шведава - БЕЛТА
 
Дата публикации:04.10.2016
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:618
 
Ключевые слова:
Маркировка Госнадзор Товары из России Качество
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме