https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларускі рубель працягвае ўмацоўвацца да долара і еўра


На таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 25 кастрычніка 2016 года беларускі рубель умацаваўся да долара ЗША і еўра, знізіўся да расійскага рубля.
Па выніках таргоў курс еўра знізіўся на 0,0031 рубля (0,15%) да 2,0673 рубля.

Курс долара знізіўся на 0,0019 рубля (0,1%) і склаў 1,9004 рубля.

Курс расійскага рубля (за 100 адзінак) вырас на 0,0055 рубля (0,18%) і склаў 3,0616 беларускага рубля за 100 расійскіх.

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 40%, а долі долара ЗША і еўра — 30% кожная.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая шмат у чым залежыць ад коштаў на нафту. У аўторак цэны на нафту дэманструюць рост пасля ўчорашняга зніжэння, пакуль рынкі ацэньваюць перспектывы абмежавання здабычы. Раніцай нафта Brent з пастаўкай у снежні падаражэла на 30 цэнтаў, або на 0,58%, да 51,76 долара за бараль.

У Расіі сярэдняўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, па якім устанаўліваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, на 11.30 аўторка знізіўся на 18,69 капейкі, склаўшы 62,0480 рубля.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 25 кастрычніка 2016
 
Дата публикации:25.10.2016
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:1011
 
Ключевые слова:
Белорусский рубль Финансы Курс валют Биржевые торги
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме