https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларусь разлічвае атрымаць ад Еўрасаюза макрафінансавую дапамогу ў 500 млн долараў


Просьбу аб разглядзе гэтага пытання беларускі бок перадаў прадстаўнікам Еўрапейскай камісіі ў кастрычніку.
Паводле інфармацыі экспертаў, знаёмых з ходам перамоў, Еўракамісія гатовая аказаць Беларусі тэхнічную дапамогу для структурнага рэфармавання эканомікі і падтрымкі па пытанні ўступлення краіны ў Сусветную гандлёвую арганізацыю.

Крыніцы паведамляюць, што пытанне аб даванні Беларусі макрафінансавай дапамогі будзе разглядацца Еўрасаюзам з улікам палітычных фактараў, да якіх адносіцца захаванне правоў чалавека.

Варта адзначыць, што шэраг краін, якія не з`яўляюцца членамі Еўрасаюза, раней ужо атрымлівалі макрафінансавую дапамогу з боку ЕС. Так, у сярэдзіне 2015 года ва Украіне быў прыняты закон аб атрыманні ад Еўрасаюза макрафінансавай дапамогі на 1,8 млрд долараў.

Макрафінансавая дапамога ЕС даецца краінам на індывідуальнай аснове. Яе мэта — падтрымаць дзяржаву на перыяд эканамічных пераўтварэнняў і структурных рэформаў. Макрафінансавая дапамога прызначаная выключна ў якасці дадатку да крэдытнай праграмы, падтрыманай Міжнародным валютным фондам.

У сярэдзіне 2009 года, пасля падпісанні крэдытнай праграмы з МВФ на 2009—2010 гады, Беларусь ужо звярталася да Еўракамісіі па атрыманне макрафінансавай дапамогі. Тады гаворка ішла аб выдзяленні Беларусі дапамогі ў 200 млн еўра. Чакалася, што сродкі Беларусь атрымае ў 2010 годзе, але гэтага не адбылося.

У сярэдзіне 2010 года еўракамісар па пытаннях пашырэння ЕС і еўрапейскай палітыкі добрасуседства Штэфан Фюле заявіў, што макрафінансавая дапамога Беларусі можа быць выдзеленая ў выпадку пралангацыі праграмы з МВФ, якая ў той час (красавік 2010 года) завяршылася.

У Дакладзе аб аказанні макрафінансавай дапамогі трэцім краінам (якія не з`яўляюцца членамі Еўрасаюза) за 2010 год Еўракамісія адзначыла, што для атрымання такой дапамогі Беларусь павінна выконваць і палітычныя ўмовы. "У прыватнасці павінны быць гарантаваныя дэмакратычныя інстытуты і ахова правоў чалавека. Гэтыя папярэднія ўмовы выдзялення макрафінансавай дапамогі ў цяперашні час не выконваюцца", — падкрэсліла ЕК у дакладзе.

Як вядома, вынікі выбараў прэзідэнта Беларусі ў снежні 2010 года, калі ўлады з выкарыстаннем грубай сілы задушылі мірную акцыю пратэсту і арыштавалі лідараў апазіцыі, выклікалі рэзкую крытыку з боку ЕС.

Дзмітрый Заяц, БелаПАН
Мінск, 31 кастрычніка 2016
 
Дата публикации:31.10.2016
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:665
 
Ключевые слова:
Кредит МВФ Евросоюз
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме