https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Золатавалютныя рэзервы Беларусі выраслі ў кастрычніку на $62,1 млн


Аб гэтым паведамілі ва ўпраўленні інфармацыі і грамадскіх сувязей Нацыянальнага банка.
Золатавалютныя рэзервы Беларусі ў кастрычніку ў адпаведнасці з метадалогіяй Міжнароднага валютнага фонду павялічыліся на $62,1 млн і, паводле папярэдніх даных, на 1 лістапада склалі $4 млрд 817,1 млн у эвіваленце.  

У нацыянальным вызначэнні аб`ём золатавалютных рэзерваў зменшыўся на $70,5 млн і на 1 лістапада склаў $5 млрд 174,6 млн у эвіваленце. Падтрыманню золатавалютных рэзерваў садзейнічалі паступленне сродкаў ад продажу Нацыянальным банкам і Міністэрствам фінансаў Беларусі аблігацый, намініраваных у замежнай валюце, купля Нацыянальным банкам замежнай валюты на таргах ААТ "Беларуская валютна-фондавая біржа", а таксама паступленні ад спагнання экспартных пошлін на нафту і нафтапрадукты.

"Акрамя таго, прынятае выканаўчым саветам МВФ рашэнне аб уключэнні з 1 кастрычніка 2016 года кітайскага юаня ў карзіну валют, што складаюць спецыяльныя правы пазыкі (СДР), дало магчымасць улічваць гэту валюту пры разліку паказчыка золатавалютных рэзерваў Беларусі ў вызначэнні спецыяльнага стандарту распаўсюджвання даных (ССРД) МВФ і, такім чынам, пасадзейнічала яго павелічэнню па названай метадалогіі", - адзначылі ў Нацбанку.

Адмоўны ўплыў на аб`ём золатавалютных рэзерваў у асноўным аказала пагашэнне ўрадам і Нацыянальным банкам Беларусі знешніх і ўнутраных абавязацельстваў у замежнай валюце ў поўным аб`ёме, а таксама зніжэнне кошту золата на міжнародным рынку каштоўных металаў.

4 лістапада 2016, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:04.11.2016
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:639
 
Ключевые слова:
Золотовалютные резервы Финансы
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме