https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Украіна разглядае магчымасць паставак у Беларусь нафты для перапрацоўкі на давальніцкіх умовах


Пра гэта паведаміў віцэ-прэм`ер — міністр рэгіянальнага развіцця, будаўніцтва і ЖКГ Украіны Генадзь Зубко 10 лістапада ў Мінску на 24-м пасяджэнні міжурадавай беларуска-ўкраінскай змяшанай камісіі па пытаннях гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва.
Паводле яго слоў, да пачатку пасяджэння на перамовах з намеснікам прэм`ер-міністра Беларусі Уладзімірам Сямашкам абмяркоўвалася магчымасць паставак нафты як давальніцкай сыравіны для перапрацоўкі на беларускіх прадпрыемствах. "Светлыя нафтапрадукты не з`яўляюцца ва Украіне такім брэндам, як беларускія прадукты харчавання. Нам трэба глядзець, як брэндаваць якасць, якая сёння ёсць у беларускай прадукцыі", — дадаў Зубко.

Ён таксама паведаміў, што ўкраінскі бок бачыць значны патэнцыял у актывізацыі супрацоўніцтва з Беларуссю ў транспартна-лагістычнай сферы, у прыватнасці ў грузавым рачным суднаходстве, і прапануе беларускаму боку ўдзельнічаць у арганізацыі транспартнага калідора ад Балтыйскага мора да Чорнага і Каспійскага мораў.

Яшчэ адным перспектыўным напрамкам супрацоўніцтва Зубко назваў павелічэнне паставак беларускай сельгастэхнікі для фермерскіх гаспадарак з выкарыстаннем таварных крэдытаў і іншых інструментаў. Абмяркоўваецца пытанне стварэння новых сумесных зборачных вытворчасцяў на тэрыторыі Украіны. "Для нас вельмі важнае пытанне лакалізацыі той тэхнікі, якую мы набываем", — дадаў украінскі віцэ-прэм`ер.

"Нягледзячы на тыя абмежаванні, якія ў нас узнікалі падчас сумеснай дзейнасці, мы іх паспяхова вырашаем. Нягледзячы на дадатковае ліцэнзаванне і прыняцце нейкіх абмежавальных фактараў, нам сапраўды ўдалося выйсці на павелічэнне тавараабароту на 10%", — адзначыў Зубко.

Нагадаем, у лістападзе 2015 года Украіна ўвяла спецпошліну на шэраг экспартаваных Беларуссю тавараў у адказ на "дыскрымінацыйныя дзеянні" з боку Мінску. Менавіта так Кіеў тлумачыў ўвядзенне ў Беларусі санітарна-гігіенічнай экспертызы імпартаваный прадукцыі. У верасні 2016 года пасля некалькіх раўндаў двухбаковых перамоў спецпошліна была адмененая.

Аляксей Аляксандраў, БелаПАН
Мінск, 10 лістапада 2016
 
Дата публикации:10.11.2016
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:599
 
Ключевые слова:
Нефтеперерабтка Товарооборот Беларусь-Украина
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме