https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Беларусі мінімальная заработная плата ў ліпені склала Br239,48


Аб гэтым паведамілі ў галоўным упраўленні працы і заработнай платы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.
Памер месячнай мінімальнай заработнай платы (МЗП) у ліпені бягучага года склаў Br239,48, З 1 студзеня бягучага года месячная мінімальная заработная плата ўстаноўлена ўрадам у памеры Br2 млн 300 тыс З улікам індэксацыі 5,4 працэнта памер МЗП у ліпені бягучага года склаў Br239,48 (у чэрвені гэты нарматыў складаў Br239,18 з улікам дэнамінацыі).

Рост памеру мінімальнай заработнай платы ў ліпені ў параўнанні з чэрвенем абумоўлены павелічэннем нарматыву індэксацыі, растлумачылі спецыялісты.

Так, у адпаведнасці з указам ад 28 студзеня 2006 года нумар 55 "Аб нарматыве індэксацыі грашовых даходаў насельніцтва з улікам інфляцыі" індэксуецца даход у межах нарматыву індэксацыі - 100 працэнтаў бюджэту пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва, дзеючага на момант індэксацыі (з 1 жніўня бягучага года - Br175,50).

Мінімальная заработная плата (месячная і пагадзінная) - дзяржаўны мінімальны сацыяльны стандарт у галіне аплаты працы, які наймальнік абавязаны прымяняць у якасці ніжэйшай мяжы аплаты працы работнікаў за работу ў нармальных умовах на працягу нармальнай працягласці рабочага часу пры выкананні абавязкаў работніка, якія вынікаюць з заканадаўства, лакальных нарматыўных прававых актаў і працоўнага дагавора.

Калектыўным дагаворам (пагадненнем) можа быць устаноўлены іншы памер месячнай мінімальнай заработнай платы, але не ніжэйшы за МЗП, устаноўленую ў адпаведнасці з заканадаўствам.

Работніку, у якога памер налічанай заработнай платы аказаўся ніжэйшы за ўстаноўленую МЗП (месячную і пагадзінную), наймальнік абавязаны правесці даплату да яе ўзроўню.

Памер месячнай мінімальнай заработнай платы ўстанаўліваецца Саветам Міністраў штогод з 1 студзеня. Месячная мінімальная заработная плата на працягу года падлягае індэксацыі ў парадку, прадугледжаным для індэксацыі даходаў, атрыманых з бюджэтных крыніц, у адпаведнасці з заканадаўствам аб індэксацыі даходаў насельніцтва з улікам інфляцыі.

11 жніўня 2016, Мінск
Алена Прус - БЕЛТА
 
Дата публикации:11.08.2016
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:621
 
Ключевые слова:
Прожиточный минимум Минимальная заработная плата Статистика Соцзащита в Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме