https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Міністэрства гандлю афіцыйна перайменавана ў Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю


Такое рашэнне змешчана ва ўказе Прэзідэнта Беларусі нумар 317 ад 23 жніўня 2016 года, апублікаваным 26 жніўня на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Згодна з указам, Міністэрства гандлю цяпер будзе называцца Міністэрствам антыманапольнага рэгулявання і гандлю. Дакумент таксама зацвярджае эмблему і сцяг ведамства, якія адрозніваюцца ад ранейшых толькі надпісам.

Указ уступае ў сілу з 8 верасня 2016 года. Адзіны антыманапольны орган ствараецца на базе Міністэрства гандлю Беларусі. Адпаведны ўказ нумар 188 "Аб органах антыманапольнага рэгулявання і гандлю" Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 3 чэрвеня.

У склад ведамства перадаюцца Дэпартамент цэнавай палітыкі Міністэрства эканомікі, а таксама ўпраўленні антыманапольнай і цэнавай палітыкі аблвыканкамаў і Мінскага гарвыканкама.

На новы антыманапольны орган ускладзены функцыі па процідзеянні манапалістычнай дзейнасці і развіцці канкурэнцыі на таварных рынках рэспублікі, у тым ліку функцыі органа рэгулявання дзейнасці суб`ектаў натуральных манаполій, рэгуляванні цэн і тарыфаў, кантролі і рэгуляванні спажывецкага рынку, у галіне дзяржзакупак, рэкламнай дзейнасці і абароны правоў спажыўцоў.

Ключавая мэта новага міністэрства - вырашэнне праблемы абароны ўнутранага рынку краіны шляхам стварэння роўных канкурэнтных умоў для ўсіх яго ўдзельнікаў.

26 жніўня 2016, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:26.08.2016
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:511
 
Ключевые слова:
Антимонопольное регулирование
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме