https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Беларусі не разглядаецца пытанне аб далейшым павышэнні пенсійнага ўзросту


Пра гэта паведаміў на прэс-канферэнцыі намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Аляксандр Румак.
Указ "Аб удасканаленні пенсійнага забеспячэння" прыняты 11 красавіка бягучага года, ім прадугледжваецца з 1 студзеня 2017 года паэтапнае штогадовае павышэнне на 6 месяцаў агульнаўстаноўленага пенсійнага ўзросту да дасягнення мужчынамі 63 гадоў, жанчынамі - 58 гадоў.

"Пытанне аб далейшым павышэнні пенсійнага ўзросту не разглядаецца", - сказаў намеснік міністра. Намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення - начальнік аддзела першаснай медыцынскай дапамогі Міністэрства аховы здароўя Людміла Жылевіч растлумачыла, што адносна далейшага павышэння пенсійнага ўзросту даследаванняў не праводзілася.

На ўліку ў органах па працы, занятасці і сацабароне знаходзіцца 2 605,6 тыс. пенсіянераў, з іх 82 працэнты - атрымальнікі пенсій па ўзросце.

28 верасня 2016, Мінск
Алена Прус - БЕЛТА
 
Дата публикации:28.09.2016
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:562
 
Ключевые слова:
Пенсионный возраст Соцзащита в Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме