https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларусь можа стаць для Пакістана інвестыцыйным акном у Еўропу


Аб гэтым заявіў Аляксандр Лукашэнка 5 кастрычніка падчас адкрыцця IV Беларуска-пакістанскага дзелавога і інвестыцыйнага форуму.
"Безумоўна, актывізацыя беларуска-пакістанскага інвестыцыйнага супрацоўніцтва будзе спрыяць росту эканомікі як Пакістана, так і Беларусі. І важная роля ў гэтым працэсе павінна належаць прысутным у гэтай зале бізнесменам і прадпрымальнікам", — цытуе Лукашэнку дзяржаўнае інфармагенцтва БелТА.

Ён адзначыў, што да цяперашняга часу краіны не могуць пахваліцца поспехамі ў гэтым кірунку. "Аднак рост вашай эканомікі, павелічэнне яе магчымасцяў па замежным укладанні капіталаў ствараюць спрыяльныя перадумовы для таго, каб Беларусь па праве стала для Пакістана інвестыцыйным акном у Еўропу", — сказаў Лукашэнка.

Паводле яго слоў, за апошні год Беларусь і Пакістан абмяняліся чатырма афіцыйнымі візітамі на вышэйшым і высокім узроўнях. Падчас кожнага праводзіўся дзелавой і інвестыцыйны форум, што сведчыць пра цвёрды намер бакоў развіваць плённыя адносіны паміж дзелавымі коламі дзяржаў

Лукашэнка лічыць, што ў інвестыцыйнага супрацоўніцтва Беларусі з Пакістанам ёсць добрыя перспектывы. "Звяртаючыся да ўдзельнікаў нашага форуму, я запрашаю пакістанскіх бізнесменаў укладваць інвестыцыі ў выгадныя для вас праекты на тэрыторыі Беларусі. Упэўнены, у такога супрацоўніцтва добрыя перспектывы", — сказаў кіраўнік дзяржавы.

Ён падкрэсліў, што ў Беларусі дзейнічае шэраг прэферэнцый, якія могуць быць карысныя замежным кампаніям. "З пункта гледжання падатковага планавання і аптымізацыі прэферэнцыі ўключаюць спецыяльныя льготныя ўмовы гаспадарання пры арганізацыі бізнесу ў межах шасці свабодных эканамічных зон. Замежныя кампаніі таксама могуць атрымаць дадатковую выгаду, максімальна знізіўшы інвестыцыйныя затраты і падатковую нагрузку пры ўкладанні капіталаў у нашых малых і сярэдніх гарадах", — паведаміў Лукашэнка.

Таццяна Каравянкова, БелаПАН
Мінск, 5 кастрычніка 2016
 
Дата публикации:05.10.2016
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:764
 
Ключевые слова:
Пакистан Логистика Инвестиции Евросоюз СЭЗ
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме