https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Міністэрства інфармацыі Беларусі атрымала ў кіраванне долі ў "Бі Эй Інтэрнэшнл", "Рускім Радыё" і "Космас ТБ Медыя"


Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 30 верасня 2016 года нумар 794, якая афіцыйна апублікавана 5 кастрычніка на Нацыянальным прававым партале.
У аператыўнае кіраванне Міністэрства інфармацыі перадаюцца існуючыя ў гаспадарчым веданні рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства "Беларускі радыётэлевізійны перадаючы цэнтр" долі ў статутным фондзе беларуска-амерыканскага сумеснага прадпрыемства "Бі Эй Інтэрнэшнл" - таварыства з абмежаванай адказнасцю ў памеры 34 працэнты, што адпавядае ўкладу ў статутны фонд у памеры $44,2 тыс.; ТАА "Рэдакцыя радыёпраграмы "Рускае радыё" ў памеры 34 працэнты, што адпавядае ўкладу ў статутны фонд у памеры Br367,2; ТАА "Космас ТБ Медыя" ў памеры 29 працэнтаў, што адпавядае ўкладу ў статутны фонд у памеры Br58.

Міністэрству сувязі і інфарматызацыі, Міністэрству інфармацыі даручана прыняць меры па рэалізацыі пастановы.

Пастанова ўступіла ў сілу з дня яе прыняцця. Беларускі радыётэлевізійны перадаючы цэнтр з 3 кастрычніка далучаны да РУП "Белтэлекам".

5 кастрычніка 2016, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:05.10.2016
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:539
 
Ключевые слова:
СМИ Информатизация "Белтелеком" Радиотелевизионный центр
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме