https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларусь з`яўляецца важнейшым апорным пунктам Шаўковага шляху


Аб гэтым заявіла 19 верасня міністр інфармацыі Беларусі Лілія Ананіч на Форуме міністраў інфармацыі еўразійскіх краін, які праводзіцца ў рамках пятай міжнароднай выстаўкі ЭКСПА "Кітай-Еўразія" ў кітайскім горадзе Урумчы, паведамілі ў Мінінфарме.
У час пленарнага пасяджэння форуму міністр выступіла з дакладам "Сумеснае абмеркаванне, стварэнне і выкарыстанне - Шаўковы шлях: магчымасці і перспектывы".

У сваім выступленні кіраўнік беларускага інфармацыйнага ведамства асабліва адзначыла высокі ўзровень адносін усебаковага стратэгічнага партнёрства паміж Беларуссю і КНР.

Міністр акцэнтавала ўвагу на значнасці ўдзелу краіны ў рэалізацыі канцэпцыі эканамічнага пояса Шаўковага шляху, падкрэсліўшы, што Беларусь з`яўляецца важнейшым апорным пунктам гэтага буйнейшага еўразійскага праекта.

Лілія Ананіч таксама азнаёміла ўдзельнікаў форуму з бягучым станам і перспектывамі развіцця супрацоўніцтва Беларусі і КНР у сферы друку і інфармацыі. У ходзе форуму Лілія Ананіч правяла перагаворы з намеснікам міністра аддзела прапаганды Цэнтральнага камітэта Камуністычнай партыі КНР Цуй Юйін.

Таксама адбыліся рабочыя сустрэчы з намеснікам дырэктара Цэнтральнага тэлебачання КНР Суй Юйшэн, генеральным дырэктарам Упраўлення па справах друку Егіпта Сарадзінам Абуду Шадзікам, начальнікам аддзела інфармацыі Арганізацыі Ісламскай канферэнцыі Маха Мустафой Акііл, кіраўніком Асацыяцыі журналістаў Манголіі Бачам Ачырын Галаарыд.

У форуме таксама прыняў удзел дырэктар - галоўны рэдактар рэдакцыйна-выдавецкай установы "Выдавецкі дом "Звязда" Аляксандр Карлюкевіч, што праводзіць вялікую работу па развіцці беларуска-кітайскага ўзаемадзеяння ў інфармацыйна-выдавецкай сферы.

19 верасня 2016, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:19.09.2016
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:684
 
Ключевые слова:
Беларусь-Китай Книгопечатание Информационные технологии "Звязда" "Шёлковый путь" ЭКСПО "Китай-Евразия"
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме